Маланка ўдарыла ў самалёт
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
13.01.2012 18:28
На борце знаходзіліся футбалісты кракаўскага клюбу “Wisła”.
fot. Wisła Kraków/Daniel Gołda
Маланка ўдарыла ў самалёт з польскімі футбалістамі на борце. Авіяляйнэр зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Бэргама. Футбалісты клюбу “Wisła”, дарэчы, чэмпіён Польшчы, ляцелі на спаборніцтвы ў Гішпанію.
Паводле інфармацыі штодзёнкі “Gazeta Krakowska”, ніхто не пацярпеў, але пілёты аварыйна прызямліліся на лётнішчы ў Бэргама.
На дадзены момант футбалісты чакаюць прыбыцьця наступнага самалёту, якім змогуць працягнуць падарожжа.
дг