Віфліемскі агонь - у Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.12.2011 09:54
                    
                                 
                
                
                    Сёньня віфлеемскі агонь будзе дастаўлены ў Менск.
                
                
                
                
               
                
                         Учора вечарам на польска-беларускай мяжы каля Горадні польскія скаўты перадалі беларускім і расейскім сябрам агонь зь Віфлеема. Празь Ліду, Менск і Віцебск яго павязуць у Маскву.
Сёньня віфлеемскі агонь будзе дастаўлены у Менск. Яго ўрачыстае ўнясеньне ў сталічны архікафэдральны касьцёл адбудзецца перад сьвятой імшой у 18.30.
Віфлеемскі агонь аб'ядноўвае ня толькі жыхароў розных краін, але й прадстаўнікоў розных веравызнаньняў: святло Віфлеема трапіць як у каталіцкія, так і ў праваслаўныя сьвятыні Беларусі.
БелаПАН/вс