Ордэны за пасадку
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.11.2011 08:00
Прэзыдэнт РП узнагародзіць экіпаж «Боінга» й наземныя службы за аварыйную пасадку.
Фота: TVN24.pl
Фота: TVN24.pl
У бліжэйшы панядзелак прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіць экіпаж самалёта «Боінг»-767, які 1 лістапада зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў варшаўскім аэрапорце.
Нагадаем, пілёты пасадзілі шырокафюзеляжную машыну на бруха, паколькі ў ляйнэра ня выйшла шасі.
Браніслаў Камароўскі запрасіў у Прэзыдэнцкі палац экіпаж самалёта й працаўнікоў наземных службаў, якія дапамагалі пры пасадцы машыны.
Прэзыдэнт уручыць ім дзяржаўныя ордэны.
аз