Беларускія ўлады павучаюць палякаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2011 16:37
Беларускі МЗС раіць, як весьці расьследваньне сьмерці Анджэя Лепэра.
Беларускае МЗС заклікалa польскія ўлады да добрасумленнага расьследваньня прычынаў сьмерці Анджэя Лепэра - лідара фэрмэрскай партыі „Самаабарона”.
„Заклікаем да правядзеньня аб'ектыўнага ды ўсебаковага расьслeдваньня акалічнасьцяў сьмерці польскага палітыка,”- напісана ў заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Паводле беларускага боку, Анджэй Лепэр „часта падвяргаўся ціску й перасьледу як непахісны абаронца інтарэсаў простых людзей”, а ягоная сьмерць (напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Польшчы), выклікае асаблівую занепакоенасьць.
Таму беларускае зьнешнепалітычнае ведамства раіць польскаму боку запрасіць да расьсьледаваньня прычынаў сьмерці Лепэра незалежных міжнародных экспэртаў.
Нагадаем, Анджэй Лепэр некалькі разоў наведаў Беларусь. У Польшчы неаднаразова выступаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
аз