"Права й справядлівасьць" рыхтуецца да парлямэнцкіх выбараў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        08.07.2019 10:38
                    
                                 
                
                
                    Лідэры кіруючай партыі абяцаюць працягваць сацыяльныя праграмы й запусьціць праграму аховы здароўя.
                
                
                    
                         Яраслаў Качыньскі PAP/Andrzej Grygiel
Яраслаў Качыньскі PAP/Andrzej Grygiel
                     
                
                
                
               
                
                         Праз некалькі тыдняў кіруючая партыя „Права й справядлівасьць” (ПіС) пазнаёміць са сваёй выбарчай праграмай. У Катавіцэ на выбарчым сходзе ПіС і Аб’яднаных правых сіл „Клапоцімся пра Польшчу” быў агучаны нарыс праграмы, зь якой кіруючая партыя пойдзе на парлямэнцкія выбары восеньню.
У прамовах лідэраў правых сіл зьявіліся пэўныя новыя ініцыятывы. Яраслаў Качыньскі заявіў аб працягу цяперашняга накірунку, а таксама казаў пра пэўныя зьмены, пры чым абяцаў, што грамадзка-сацыяльныя праграмы будуць працягнуты.
Я. Качыньскі: Нам нельга нічога згубіць з таго, што мы ўжо далі насельніцтву.
Пра новую праграму аховы здароўя казаў кіраўнік ураду Матэвуш Маравецкі.
М.Маравецкі: У нас няма пустаслоўя, мы паказваем тое, што мы зрабілі. Мы абяцаем, што 6% ВУП, то бок 160 млрд злотых праз некалькі гадоў мы будзем выдзяляць на ахову здароўя. Мы ведаем адкуль узяць на гэта сродкі.
„Права й Справядлівасьць” намерана за вакацыі падрыхтаваць комплексную выбарчую праграму.