Logo Polskiego Radia
Print

Голад пагражае Паўднёваму Судану

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 06.07.2019 11:53
Паводле новых дадзеных экспэртаў, прыкладна 7 мільёнам чалавек у гэтай краіне пагражае голад.
Сельскія дзеці ў АфрыцыСельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Голад пагражае Паўднёваму Судану
Гуманітарныя арганізацыі зьвяртаюцца па дапамогу для Паўднёвага Судану. Паводле новых дадзеных экспэртаў, прыкладна 7 мільёнам чалавек у гэтай краіне пагражае голад. Харчовы крызіс таксама закране жыхароў іншых краінаў Усходняй Афрыкі.
Паўднёвы Судан – гэта самая маладая і адначасова самая жабрацкая дзяржава сьвету. Няспынныя этнічныя канфлікты і кліматычныя зьмены спрычынілася да ўзрастаньня пагрозы голаду. Гуманітарныя арганізацыі зь усяго сьвету распачалі збор сродкаў дзеля падтрымкі галадаючых Паўднёвага Судану.
Сярод іншых фондаў і арганізацыі грошы для гэтай афрыканскай краіны таксама зьбірае Польскі цэнтар міжнароднай падтрымкі, які мае ўласнае прадстаўніцтва на месцы бедзтва.
Экспэрты падлічылі, што недаяданьне й голад пагражаюць 45 мільёнам чалавек у некалькіх дзяржавах чорнага кантынэнту. Гэта адзін з самых маштабных гуманітарных крызісаў апошніх некалькіх гадоў, яго наступствы адчуваюць таксама жыхары Этыёпіі, Самалі й нават Мадагаскару.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт