Logo Polskiego Radia
Print

За ўдзел у Ісламскай дзяржаве немку асудзілі на пяць гадоў турмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 15:54
У абвінавачаньні зазначана, што неўзабаве пасьля прыезду ў Сырыю жанчына выйшла замуж за баевіка ІД.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Штутгарце на пяць гадоў турмы за чалецтва ў тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава асуджаная 32-гадовая немка. З канца 2013 году да жніўня 2017 Сабіна С. знаходзілася ў Сырыі і ў Іраку. У палове 2018 году яна вярнулася ў Нямеччыну і была затрыманая.
У абвінавачаньні зазначана, што неўзабаве пасьля прыезду ў Сырыю жанчына выйшла замуж за баевіка ІД, якога яна раней ня ведала. На многіх блёгах яна захвальвала жыцьцё ў Ісламскай дзяржаве, імкнучыся, каб як мага больш людзей далучыліся да гэтай тэрарыстычнай арганізацыі. Яе муж пазьней загінуў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт