Польшча завяршыла працэдуру ратыфікацыі далучэньня Паўночнай Македоніі да НАТО
Ратыфікаваны прэзыдэнтам Польшчы дакумэнт ураду ЗША перадаў амбасадар Польшчы ў Вашынгтоне.
Міністэрства замежных спраў паведаміла, што ў Польшчы завяршылася працэдура ўнутранай ратыфікацыі далучэньня Паўночнай Македоніі да НАТО. 1 ліпеня ратыфікаваны прэзыдэнтам Польшчы дакумэнт ураду ЗША перадаў амбасадар Польшчы ў Вашынгтоне.
„Мы чакаем, што ў хуткім часе Рэспубліка Паўночная Македонія стане паўнавартасным, 30-ым членам Паўночнаатлянтычнага альянсу”, - чытаем у заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Ведамства падкрэсьлівае, што палітыка пашырэньня альянсу мае вялікае значэньне для ўмацаваньня зоны бясьпекі й стабільнасьці ў Эўропе.
„Членства Рэспублікі Паўночная Македонія ў НАТО будзе садзейнічаць ня толькі павышэньню бясьпекі гэтай краіны й яе грамадзян, але й стабілізацыі рэгіёну Заходніх Балканаў і павышэньню бясьпекі ўсёй эўраатлянтычнай зоны”, - гаворыцца ў паведамленьні.
У цяперашні час НАТО налічваецца 29 членаў. Апошняй краінай, якая ўступіла ў альянс, была Чарнагорыя - у 2017 годзе.
аз
Міністэрства замежных спраў паведаміла, што ў Польшчы завяршылася працэдура ўнутранай ратыфікацыі далучэньня Паўночнай Македоніі да НАТО. 1 ліпеня ратыфікаваны прэзыдэнтам Польшчы дакумэнт ураду ЗША перадаў амбасадар Польшчы ў Вашынгтоне.
„Мы чакаем, што ў хуткім часе Рэспубліка Паўночная Македонія стане паўнавартасным, 30-ым членам Паўночнаатлянтычнага альянсу”, - чытаем у заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Ведамства падкрэсьлівае, што палітыка пашырэньня альянсу мае вялікае значэньне для ўмацаваньня зоны бясьпекі й стабільнасьці ў Эўропе.
„Членства Рэспублікі Паўночная Македонія ў НАТО будзе садзейнічаць ня толькі павышэньню бясьпекі гэтай краіны й яе грамадзян, але й стабілізацыі рэгіёну Заходніх Балканаў і павышэньню бясьпекі ўсёй эўраатлянтычнай зоны”, - гаворыцца ў паведамленьні.
У цяперашні час НАТО налічвае 29 членаў. Апошняй краінай, якая ўступіла ў альянс, была Чарнагорыя - у 2017 годзе.
аз