Logo Polskiego Radia
Print

Па лягеры бежанцаў у Лібіі быў нанесены авіяўдар

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 13:26
У авіяўдары па лягеры ўцекачоў падазраюцца войскі генэрала Халіва Хафтара, які цяперака праводзіць наступ з мэтай вызваленьня Трыпалі.
Ілюстрацыя Ілюстрацыя PAP/EPA/JALIL REZAYEE

Па лягеры бежанцаў у Лібіі быў нанесены авіяўдар
У выніку авіяўдару загінула як мініму 44 чалавекі, а больш 130 атрымалі раненьне рознай ступені цяжкасьці. Прадстаўнік ААН у Лібіі Гассан Саламэ ахарактарызаваў падзею як «ваеннае злачынства». Напярэдадні налёт асудзіў Афрыканскі Саюз. Міжнароднай арганізацыя афрыканскіх дзяржаваў заклікала правесьці незалежнае сьледзтва й пакараць вінаватых.
У авіяўдары па лягеру ўцекачоў падазраюцца войскі генэрала Халіва Хафтара, які цяперака праводзіць наступ з мэтай вызваленьня Трыпалі. Аднак, на дадзены момант Агенцтва ААН па пытаньнях бежанцаў ня ўстане назваць тых, хто дакладна ажыцьцявіў атаку.
Пацярпелы лягер бежанцаў знаходзіцца ў ваколіцах ваеннай базы, агулам на момант абстрэлу ў ім прыбывала каля 600 чалавек, пераважна ўцекачы з Судану, Эрытрэі й Самалі. Лібія, якая знаходзіцца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, зьяўляецца асноўным месцам пачатку пераправы ўцекачоў у Эўропу.

У выніку авіяўдару загінула як мініму 44 чалавекі, а больш 130 атрымалі раненьне рознай ступені цяжкасьці. Прадстаўнік ААН у Лібіі Гассан Саламэ ахарактарызаваў падзею як «ваеннае злачынства». Напярэдадні налёт асудзіў Афрыканскі Саюз. Міжнароднай арганізацыя афрыканскіх дзяржаваў заклікала правесьці незалежнае сьледзтва й пакараць вінаватых.

У авіяўдары па лягеры ўцекачоў падазраюцца войскі генэрала Халіва Хафтара, які цяперака праводзіць наступ з мэтай вызваленьня Трыпалі. Аднак, на дадзены момант Агенцтва ААН па пытаньнях бежанцаў ня ўстане назваць тых, хто дакладна ажыцьцявіў атаку.

Пацярпелы лягер бежанцаў знаходзіцца ў ваколіцах ваеннай базы, агулам на момант абстрэлу ў ім прыбывала каля 600 чалавек, пераважна ўцекачы з Судану, Эрытрэі й Самалі. Лібія, якая знаходзіцца на ўзьбярэжжы Міжземнага мора, зьяўляецца асноўным месцам пачатку пераправы ўцекачоў у Эўропу.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт