Logo Polskiego Radia
Print

Цяжарныя кабеты ў Польшчы ня будуць плаціць за лекі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.07.2019 12:48
Праект сацыяльнай праграмы «Цяжарнасьць+» зараз знаходзіцца на этапе кансультацый, цягам бліжэйшых двух месяцаў ён будзе прыняты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Цяжарныя кабеты ў Польшчы ня будуць плаціць за лекі
Міністэрства здароўя Польшчы падрыхтавала праект сацыяльнай праграмы праграмы »Цяжарнасьць+». Паводле новай праекту, жанчыну будуць бясплатна атрымоўваць лекі на выпісаныя рэцэпты, якія неабходна прымаць па стане здароўя. Намесьнік міністра здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жэлязко патлумачыла на якія бясплатныя лекі могуць разьлічваць цяжарныя кабеты.
Юзэфа Шчурэк-Жэлязко: Гэта будуць лекі, які жанчына павінна прымаць падчас цяжарнасьці, якія неабходны для лячэньне тых хваробаў, якія былі выяўленыя перад цяжарнасьцю: напрыклад цукроўка або гіпэртанія. Бясплатныя лекі будуць прызначацца і ў выпадку хваробы, якая была выяўленая толькі падчас цяжарнасьці. Таксама праграма пакрые кошт тых лекаў, якія неабходна ўжываць каб падтрымліваць нармальны стан цяжарнасьці і пасьпяховае разьвіцьцё плоду.
Намесьнік міністра здароўя дадала, што праект сацыяльнай праграмы зараз знаходзіцца на этапе кансультацый, цягам бліжэйшых двух месяцаў будзе прыняты. Аднак ужо цяпер вядома, што праграма ня будзе ўключаць біялягічна актыўных дадаткаў ды дыеты й вітамінаў.
Сацыяльная праграма «Цяжарнасьць+» стане чарговым элемэнтам сямейнай палітыкі польскага ўрада. Паводле міністэрства здароўя ў бліжэйшыя гады праграмай змогуць скарыстацца аж 380 тысяч жанчын.

Міністэрства здароўя Польшчы падрыхтавала праект сацыяльнай праграмы праграмы «Цяжарнасьць+». Паводле новай прпаграмы, жанчыны будуць бясплатна атрымоўваць лекі, якія неабходна прымаць па стане здароўя. Намесьнік міністра здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жэлязко патлумачыла на якія бясплатныя лекі могуць разьлічваць цяжарныя кабеты.

Юзэфа Шчурэк-Жэлязко: Гэта будуць лекі, які жанчына павінна прымаць падчас цяжарнасьці, якія неабходны для лячэньне тых хваробаў, якія былі выяўленыя перад цяжарнасьцю: напрыклад цукроўка або гіпэртанія. Бясплатныя лекі будуць прызначацца і ў выпадку хваробы, якая была выяўленая ня толькі падчас цяжарнасьці. Таксама праграма пакрые кошт тых лекаў, якія неабходна ўжываць каб падтрымліваць нармальны стан цяжарнасьці і пасьпяховае разьвіцьцё плоду.

Намесьнік міністра здароўя дадала, што праект сацыяльнай праграмы зараз знаходзіцца на этапе кансультацый, цягам бліжэйшых двух месяцаў ён будзе прыняты. Аднак ужо цяпер вядома, што праграма ня будзе ўключаць біялягічна актыўныя дадаткі да дыеты й вітаміны.

Сацыяльная праграма «Цяжарнасьць+» стане чарговым элемэнтам сямейнай палітыкі польскага ўрада. Паводле міністэрства здароўя ў бліжэйшыя гады праграмай змогуць скарыстацца аж 380 тысяч жанчын.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт