У Страсбургу пачалося першае паседжаньне новага Эўрапарлямэнта
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.07.2019 15:14
                    
                    У бліжэйшыя дні найважнейшай задачай эўрадэпутатаў будзе абраньне кіраўніцтва палаты.
                
                         Эўрапарлямэнт,Страсбург.By Diliff - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521
Эўрапарлямэнт,Страсбург.By Diliff - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521
                     
У Страсбургу пачалося першае паседжаньне новага Эўрапарлямэнта
У бліжэйшыя дні найважнейшай задачай эўрадэпутатаў будзе абраньне кіраўніцтва палаты.
У Страсбургу сёньня пачалося першае паседжаньне Эўрапейскага парлямэнта новага скліканьня. У бліжэйшыя дні найважнейшай задачай эўрадэпутатаў будзе абраньне кіраўніцтва палаты.
Першае паседжаньне Эўрапарлямэнта пачалося гімнам ЭЗ, якім зьяўляецца „Ода да радасьці” Людвіка ван Бэтховэна, пасьля чаго прыйшоў час на палітыку. Да вечара палітычныя фракцыі павінны прадставіць свае кандыдатуры на самыя важныя пасады ў парлямэнце.
             
Заўтра дэпутаты павінны выбраць пераемніка Антоніа Таяні на пасаду старшыні палаты. Яны таксама выберуць 14 віцэ-старшыняў і пяць скарбнікоў.
У галасаваньнях будзе ўдзельнічаць 51 эўрадэпутат з Польшчы - 26 ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць”, 22 - ад „Эўрапейскай кааліцыі” й трое - ад „Вясны”. Сярод 32 членаў польскай дэлегацыі - каля 60% упершыню будуць удзельнічаць у паседжаньні Эўрапарлямэнта. Сярод іх два былыя прэм’еры Польшчы, то бок Бэата Шыдла і Ўладзімеж Цімашэвіч.
аз