Канада прызнала тэрарыстамі эўрапейскіх нэанацыстаў
Члены гэтых груп, між іншым, ня змогуць уехаць на тэрыторыю Канаду.
Урад Канады ўнёс у сьпіс тэрарыстычных арганізацый у дзьве групы, якія дзейнічаюць, між іншым, у Польшчы. Гаворка ідзе пра, „Кроў і гонар” і „Combat 18”, паведамляе onet.pl.
Унясеньне ў сьпіс азначае, што для канадзкай паліцыі адсочваньне й арышт чальцоў гэтых груп зьяўляецца адным з прыярытэтаў. Члены гэтых груп зь іншых краін таксама ня змогуць уехаць на тэрыторыю Канаду.
Многія экспэрты лічаць, што прызнаньне нэанацыстаў тэрарыстамі - гэта адзіны эфэктыўны спосаб барацьбы зь імі. Ён дазваляе паліцыі выкарыстоўваць шматлікія мэтады, якія рэдка выкарыстоўваюцца па іншых, чым зьвязаныя з тэрарызмам справах.
Гаворка ідзе, між іншым, пра правакацыі або сучасныя мэтады праслухоўваньня. Нэанацыстаў тэрарыстамі лічаць таксама ў Нямеччыне. Пасьля нядаўняга забойства палітыка нямецкая паліцыя плянуе яшчэ больш узмацніць свае дзеяньні ў дачыненьні да крайне правых сілаў.
„Кроў і гонар” і яе баявы атрад „Combat 18” дзейнічаюць у асноўным у Эўропе, у тым ліку ў Польшчы. У канадзкім сьпісе яны апынуліся побач з Аль-Каідай і Ісламскай дзяржавай.
аз
Урад Канады ўнёс у сьпіс тэрарыстычных арганізацый дзьве групы, якія дзейнічаюць, між іншым, у Польшчы. Гаворка ідзе пра, „Кроў і гонар” і „Combat 18”, паведамляе onet.pl.