Logo Polskiego Radia
Print

Польскі міністар па справах гуманітарнай дапамогі наведвае Данбас

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.07.2019 11:40
Мэтай візыту зьяўляецца падсумаваньне праекту гуманітарнай дапамогі, які Польшча рэалізавала ў Данбасе ў мінулым годзе.
ДанбасДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net

Польскі міністар па справах гуманітарнай дапамогі наведвае Данбас
Мэтай візыту зьяўляецца падсумаваньне праекту гуманітарнай дапамогі, які Польшча рэалізавала ў Данбасе ў мінулым годзе.
Міністар па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś) пачаў двухдзённы візыт у Данбасе. Польская дэлегацыя наведае, у прыватнасьці, Краматорск, Аўдзееўку й Сьветладарск. Гэта населеныя пункты, распаложаныя побач зь лініяй, якая разьдзяляе ўкраінскія ўрадавыя сілы й расейскіх сэпаратыстаў.
Мэтай візыту зьяўляецца падсумаваньне праекту гуманітарнай дапамогі, які зводзіўся да прамой матэрыяльна-псыхалягічнай падтрымкі насельніцтва рэгіёнаў Луганскай і Данецкай абласьцей, якія застаюцца пад кантролем Кіева.
Праект у мінулым годзе рэалізавала арганізацыя Caritas Polska ў супрацоўніцтве з Львоўскім таварыствам і Caritas-Spes зь Віньніцы.
„Гэта быў адзін з найбуйнейшых праектаў, фінансаваных са сродкаў Канцылярыі прэм'ера. Гаворка ідзе пра амаль 2,5 мільёна злотых”, - нагадаў міністар Вось.
Пры дапамозе арганізацыі Caritas у Данбас была адпраўленая харчовая й гігіенічныя дапамога, а тамтэйшыя жыхары маглі скарыстацца падтрымкай псыхолягаў. Паводле міністра, польскім праектам скарысталіся каля 20 тысяч чалавек.
Міхал Вось ня выключае ўдзелу польскага ўраду ў іншых ініцыятывах, зьвязаных з дапамогай жыхаром Данбасу.
аз

Міністар па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś) пачаў двухдзённы візыт у Данбасе. Польская дэлегацыя наведае, у прыватнасьці, Краматорск, Аўдзееўку й Сьветладарск. Гэта населеныя пункты, распаложаныя побач зь лініяй, якая разьдзяляе ўкраінскія ўрадавыя сілы й расейскіх сэпаратыстаў.

Мэтай візыту зьяўляецца падсумаваньне праекту гуманітарнай дапамогі, які зводзіўся да прамой матэрыяльна-псыхалягічнай падтрымкі насельніцтва рэгіёнаў Луганскай і Данецкай абласьцей, якія застаюцца пад кантролем Кіева.
Праект у мінулым годзе рэалізавала арганізацыя Caritas Polska ў супрацоўніцтве з Львоўскім таварыствам і Caritas-Spes зь Віньніцы.

„Гэта быў адзін з найбуйнейшых праектаў, фінансаваных са сродкаў Канцылярыі прэм'ера. Гаворка ідзе пра амаль 2,5 мільёна злотых”, - нагадаў міністар Вось.

Пры дапамозе арганізацыі Caritas у Данбас была адпраўленая харчовая й гігіенічныя дапамога, а тамтэйшыя жыхары маглі скарыстацца падтрымкай псыхолягаў. Паводле міністра, польскім праектам скарысталіся каля 20 тысяч чалавек.

Міхал Вось нe выключае ўдзелу польскага ўраду ў іншых ініцыятывах, зьвязаных з дапамогай жыхаром Данбасу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт