З поўначы на дапамогу з праграмы „Сям’я 500+” паступіла ўжо 100 тыс. заявак
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.07.2019 13:01
Заяўкі на атрыманьне дапамогі з праграмы „Сям’я 500 Плюс” на першае дзіця можна падаваць з поўначы 1 ліпеня.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
З поўначы на дапамогу з праграмы „Сям’я 500 Плюс” паступіла ўжо 100 тыс. заявак
Заяўкі на атрыманьне дапамогі з праграмы „Сям’я 500 Плюс” на першае дзіця можна падаваць з поўначы 1 ліпеня.
З паўночы да 9.00 гадзін раніцы палякі падалі ўжо 100 тысяч электронных заявак на атрыманьне дапамогі з праграмы „Сям’я 500 Плюс” на першае дзіця, паведаміў у Твітары прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер (Piotr Mueller).
Міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Бажэна Борыс-Шопа (Bożena Borys-Szopa) таксама ў Твітары паведаміла, што першыя сродкі былі выплачаныя ў гміне Кавары (Kowary) ў Ніжнесылескім ваяводзтве.
Нагадаем, зь сёньняшняга дня дапамогу ў рамках сацыяльнай праграмы „Сям’я 500 Плюс” можна атрымаць таксама на першае дзіця незалежна ад даходаў сям’і. Па інтэрнэце заяўкі можна падаваць з 1 ліпеня. У папяровай форме - з 1 жніўня.
Кожны, хто хоча падаць заяўку празь Інтэрнэт, можа зрабіць гэта пры дапамозе старонкі банку, парталу Emp @ tia або плятформу электронных паслуг Фонду сацыяльнага страхаваньня.
аз