Logo Polskiego Radia
Print

Злучаныя Штаты пацьвердзілі стратэгічнае значэньне Польшчы ў рэгіёне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2019 13:25
«Улічваючы геастратэгічнае разьмяшчэньне й магчымасьці польскіх узброеных сілаў, Польшча адыгрывае ключавую ролю ў спыненьні і пераадоленьні расейскай агрэсіі (...)».
PAP/Wojciech Olkuśnik

Злучаныя Штаты пацьвердзілі стратэгічнае значэньне Польшчы ў рэгіёне
Сэнат ЗША зацьвердзіў абарончы бюджэт краіны на 2020 год, паводле якога стратэгічнае значэньне Польшчы заключаецца ў стрымліваньні патэнцыяльнай агрэсіі Расеі і неабходнасьці павелічэньня ваеннай прысутнасьці на тэрыторыі Польшчы.
«Улічваючы геастратэгічнае разьмяшчэньне й магчымасьці польскіх узброеных сілаў, Польшча адыгрывае ключавую ролю ў спыненьні і пераадоленьні расейскай агрэсіі супраць хаўрусьнікаў па НАТА ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе«, – гаворыцца ў амэрыканскім дакумэнце.
Прыняты сэнатам ЗША дакумэнт ужо пракамэнтаваў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, Польшчу й ЗША «аб'ядноўвае агульная мэта – бясьпека». «Неўзабаве ў нас будзе больш жаўнераў ЗША й новыя інвэстыцыі ў абарончай сфэры », – напісаў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы на ​​сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter.

Сэнат ЗША зацьвердзіў абарончы бюджэт краіны на 2020 год, паводле якога стратэгічнае значэньне Польшчы заключаецца ў стрымліваньні патэнцыяльнай агрэсіі Расеі і неабходнасьці павелічэньня ваеннай прысутнасьці на тэрыторыі Польшчы.

«Улічваючы геастратэгічнае разьмяшчэньне й магчымасьці польскіх узброеных сілаў, Польшча адыгрывае ключавую ролю ў спыненьні і пераадоленьні расейскай агрэсіі супраць хаўрусьнікаў па НАТА ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе», – гаворыцца ў амэрыканскім дакумэнце.

Прыняты сэнатам ЗША дакумэнт ужо пракамэнтаваў міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Паводле яго слоў, Польшчу й ЗША «аб'ядноўвае агульная мэта – бясьпека». «Неўзабаве ў нас будзе больш жаўнераў ЗША й новыя інвэстыцыі ў абарончай сфэры », – напісаў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы на ​​сваёй афіцыйнай старонцы ў Twitter.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт