Logo Polskiego Radia
Print

На Падляшшы праходзіць Фэстываль татарскай культуры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.06.2019 12:55
Сьвята для ўсёй сям’і ўвянчаюць Міжнародныя спаборніцтвы коннай стральбы з лукаў (другі тур Чэмпіянату Эўропы).
Мячэць у Крушынянах. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZМячэць у Крушынянах. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

На Падляшшы праходзіць Фэстываль татарскай Культуры
Прэзэнтацыя татарскіх звычаяў і кухні – гэта галоўныя мэты сёмага Фэстывалю татарскай культуры, які ў суботу ды нядзелю папаходзіць у ваколіцах Беластоку, у Падляскім музэі народнай культуры.
Імпрэзу, якая складаецца з майстар клясаў па танцах, па прыгатаваньню традыцыйных татарскіх страў, праводзіць Зьвяз татараў Польшчы. Сьвята для ўсё сям’і ўвянчаюць Міжнародныя спаборніцтвы коннай стральбы з лукаў (другі тур Чэмпіянату Эўропы).
Старшыня Зьвязу татараў Польшчы Ян Адамовіч паведаміў Польскаму агенцтву друка, што галоўная мэта фэстывалю, гэта дэманстрацыя культуры й традыцый гэтай этнічнай групы.
Татары на тэрыторыі сучасных Польшчы, Летувы й Беларусі апынуліся больш чым 600 гадоў таму. Нашчадкі тых татараў дагэтуль жывуць у гэтым рэгіёне. У падляскіх вёсках Бахонікі й Крушыняны, што ля самай мяжы зь Беларусьсю, дзейнічаюць старажытныя драўляныя мячэці, вакол якіх знаходзяцца мусульманскія могілкі – мізары. Усе пералічаныя аб’екты зьяўляюцца помнікамі гісторыі.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт