Лідэры G20 пацьвярджаюць прыхільнасьць да вольнага й чэснага гандлю
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.06.2019 12:33
Прэм'ер Японіі Абэ зьвярнуў увагу на тое, што падчас самітуён заклікаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і старшыню КНР Сі Цьзіньпіня заангажавацца ў канструктыўную дыскусію
Сіндза Абэ, Іванка Трамп і Дональд Трамп PAP/EPA/LUKAS COCH
Лідэры G20 пацьвярджаюць прыхільнасьць да вольнага й чэснага гандлю
Кіраўнікі краінаў вялікай дваццаткі выразна дэкляруюць неабходнасьць «вольнага сумленнага й недыскрымінацыйнага гандлю» – заявіў прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ падчас заканчэньня саміту G20 на высьпе Асака.
«Лідэры G20 пагадзіліся, што чальцы клюбу павінны ўзначаліць моцны глябальны гаспадарчы рост» – падкрэсьліў прэм’ер-міністар Японіі.
Сіндза Абэ, які быў гаспадаром сустрэчы, паведаміў аб тым, што сусьветныя лідэры таксама знайшлі агульную мову па пытаньню зьмены клімату.
На прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту Сіндза Абэ зьвярнуў увагу на тое, што падчас сустрэчы ён заклікаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і старшыню КНР Сі Цьзіньпіня заангажавацца ў канструктыўную дыскусію, з мэтай паніжэньня напружанасьці ў эканамічных адносінах паміж гэтымі краінамі.
Кіраўнікі краінаў вялікай дваццаткі выразна дэкляруюць неабходнасьць «вольнага сумленнага й недыскрымінацыйнага гандлю» – заявіў прэм’ер-міністар Японіі Сіндза Абэ падчас заканчэньня саміту G20 на высьпе Асака.
«Лідэры G20 пагадзіліся, што чальцы клюбу павінны ўзначаліць моцны глябальны гаспадарчы рост» – падкрэсьліў прэм’ер-міністар Японіі. Сіндза Абэ, які быў гаспадаром сустрэчы, паведаміў аб тым, што сусьветныя лідэры таксама знайшлі агульную мову па пытаньню зьмены клімату.

IAR/эж