У прэзыдыюме Эўрапарлямэнта будуць засядаць трoe палякaў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        27.06.2019 11:01
                    
                    Двух ад польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і адзін ад апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы”. 
                
                         Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) pixabay.com/Public Domain CC0

У прэзыдыюме Эўрапарлямэнта будуць засядаць тры палякі
Двух ад польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і адзін ад апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы”. 
Група Эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў у Эўрапарлямэнце падтрымала кандыдатуры палякаў Здзіслава Краснадэмбскага (Zdzisław Krasnodębski) на пасаду намесьніка сьпікера Эўрапарлямэнта й Караля Карскага (Karol Karski) на пасаду скарбніка. Пра гэта ў Твітары паведаміў эўрадэпутат Рышард Чарнэцкі (Ryszard Czarnecki).
„Такім чынам, у прэзыдыюме Эўрапарлямэнта, які налічвае 20 чалавек, будзе двух палітыкаў ад польскай кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” і адзін ад апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы”, - напісаў эўрадэпутат.
Здзіслаў Краснадэмбскі быў ужо намесьнікам старшыні Эўрапарлямэнта папярэдняга скліканьня. На пачатку сакавіка ён замяніў на гэтай пасадзе Рышарда Чарнэцкага.
аз