Logo Polskiego Radia
Print

У Летуве расказалі, што трэба рабіць у выпадку аварыі на Беларускай АЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.06.2019 09:12
Летува — асноўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

У Летуве расказалі, што трэба рабіць у выпадку аварыі на Беларускай АЭС
Летува — асноўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.
У летувіскім сойме прайшла нарада, прысьвечаная гатоўнасьці краіны да магчымай аварыі на Беларускай АЭС, паведамляе „Эўрарадё” са спасылкай на ru.delfi.lt.
Жыхарам параілі пры магчымых зьвестках пра аварыі на АЭС зайсьці ў памяшканьне й чакаць інфармацыі. Такую параду агучыў начальнік Упраўленьня грамадзянскай бясьпекі Дэпартамэнта супрацьпажарнай бясьпекі й выратаваньня Эдгарас Гяда.
Ён параіў не сьпяшацца з самастойнай эвакуацыяй, бо на вуліцы будзе большы ўзровень забруджваньня, таму й вышэйшая небясьпека. Гяда паведаміў, што інфармацыя пра аварыю можа паступіць людзям у выглядзе СМС-паведамленьняў, праз СМІ, а таксама будуць уключаныя сірэны.
Прэпараты ёдзістага калію спэцыяліст параіў выкарыстоўваць толькі ў выпадку асобнай рэкамэндацыі.
Летува — асноўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.
аз

У летувіскім сойме прайшла нарада, прысьвечаная гатоўнасьці краіны да магчымай аварыі на Беларускай АЭС, паведамляе „Эўрарадыё” са спасылкай на ru.delfi.lt.

Жыхарам параілі пры магчымых зьвестках пра аварыі на АЭС зайсьці ў памяшканьне й чакаць інфармацыі. Такую параду агучыў начальнік Упраўленьня грамадзянскай бясьпекі Дэпартамэнта супрацьпажарнай бясьпекі й выратаваньня Эдгарас Гяда.

Ён параіў не сьпяшацца з самастойнай эвакуацыяй, бо на вуліцы будзе большы ўзровень забруджваньня, таму й вышэйшая небясьпека. Гяда паведаміў, што інфармацыя пра аварыю можа паступіць людзям у выглядзе СМС-паведамленьняў, праз СМІ, а таксама будуць уключаныя сірэны.

Прэпараты ёдзістага калію спэцыяліст параіў выкарыстоўваць толькі ў выпадку асобнай рэкамэндацыі.

Летува — асноўны крытык Беларускай АЭС, якая будуецца за 50 км ад Вільні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт