Бязьвізавым рэжымам з нагоды Эўрагульняў скарысталіся 230 тыс. іншаземцаў
Бязьвізавы ўезд для балельшчыкаў устаноўлены ў Беларусі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 году.
З моманту дзеяньня бязьвізавага ўезду для балельшчыкаў ІІ Эўрапейскіх гульняў мяжу Беларусі перасеклі 230 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым у праграме „ІІ Эўрапейскія гульні. Інфармацыйны канал” на тэлеканале „Беларусь 1” расказаў намесьнік дырэктара дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту й турызму Віталь Грыцэвіч, паведамляе БЕЛТА.
„Мы атрымліваем статыстыку ад Дзяржпагранкамітэта кожны дзень і цяпер бачым, што за 15 дзён у Беларусь заехала менавіта цераз пункты пропуску больш за 230 тыс. чалавек, у тым ліку й людзі зь білетамі", - праінфармаваў ён. Паводле інфармацыі турыстычных фірм, людзі едуць цэнтралізавана, купляюць цэлыя турпакеты, куды ўваходзіць і наведваньне спартыўных мерапрыемстваў.
Паводле мінулагодняга прагнозу меркавалася, што Беларусь наведаюць прыкладна 30 тыс. замежных балельшчыкаў. „Гэты форум унікальны для Беларусі, мы тады паасьцярожнічалі. Ужо цяпер на экватары мерапрыемства можам сказаць, што Беларусь наведаюць больш за 30 тыс.”, - адзначыў прадстаўнік Мінспорту.
Прысутнасьць замежных турыстаў адчувальна ня толькі ў сталіцы. Яны актыўна наведваюць комплексы ў Міры й Нясьвіжы, Белавескую пушчу. „Цяпер там столькі турыстаў, што, паводле той інфармацыі, якую мы атрымліваем (ад аб'ектаў. - Заўвага БЕЛТА), яны вымушаны прадаўжаць рэжым сваёй работы й выводзіць новых людзей, каб забясьпечыць колькасьць экскурсій, якія патрабуюцца. Напрыклад, у траўні ў Нясьвіжы знаходзіліся па 5-6 тыс. чалавек у дзень, цяпер лічба вялікая. Мы ідзём на рэкорды”, - рэзюмаваў Віталь Грыцэвіч.
Як паведамлялася, у Беларусі ўстаноўлены бязьвізавы ўезд з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 году для замежных турыстаў па акрэдытацыйных картках або білетах на спартыўныя спаборніцтвы.
аз
З моманту дзеяньня бязьвізавага ўезду для балельшчыкаў ІІ Эўрапейскіх гульняў мяжу Беларусі перасеклі 230 тыс. іншаземцаў. Аб гэтым у праграме „ІІ Эўрапейскія гульні. Інфармацыйны канал” на тэлеканале „Беларусь 1” расказаў намесьнік дырэктара дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту й турызму Віталь Грыцэвіч, паведамляе БЕЛТА.
„Мы атрымліваем статыстыку ад Дзяржпагранкамітэта кожны дзень і цяпер бачым, што за 15 дзён у Беларусь заехала менавіта цераз пункты пропуску больш за 230 тыс. чалавек, у тым ліку й людзі зь білетамі", - праінфармаваў ён. Паводле інфармацыі турыстычных фірм, людзі едуць цэнтралізавана, купляюць цэлыя турпакеты, куды ўваходзіць і наведваньне спартыўных мерапрыемстваў.
Паводле мінулагодняга прагнозу меркавалася, што Беларусь наведаюць прыкладна 30 тыс. замежных балельшчыкаў. „Гэты форум унікальны для Беларусі, мы тады паасьцярожнічалі. Ужо цяпер на экватары мерапрыемства можам сказаць, што Беларусь наведаюць больш за 30 тыс.”, - адзначыў прадстаўнік Мінспорту.
Прысутнасьць замежных турыстаў адчувальна ня толькі ў сталіцы. Яны актыўна наведваюць комплексы ў Міры й Нясьвіжы, Белавескую пушчу.
„Цяпер там столькі турыстаў, што, паводле той інфармацыі, якую мы атрымліваем (ад аб'ектаў. - Заўвага БЕЛТА), яны вымушаны прадаўжаць рэжым сваёй работы й выводзіць новых людзей, каб забясьпечыць колькасьць экскурсій, якія патрабуюцца. Напрыклад, у траўні ў Нясьвіжы знаходзіліся па 5-6 тыс. чалавек у дзень, цяпер лічба вялікая. Мы ідзём на рэкорды”, - рэзюмаваў Віталь Грыцэвіч.