Logo Polskiego Radia
Print

Расеец зьбег з дочкамі са Швэцыі ў Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.06.2019 13:12
Учора яго дапыталі ў Варшаўскай раённай пракуратуры.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расеец зьбег са Швэцыі ў Польшчы з дочкамі
Учора яго дапыталі ў Варшаўскай раённай пракуратуры.
Расеец, які са сваімі дочкамі зьбег са Швэцыі ў Польшчу, ня быў арыштаваны. Учора яго дапыталі ў Варшаўскай раённай пракуратуры, якая ўсё ж не запатрабавала часовага арышту расейца.
Нагадаем, Швэцыя выдала Эўрапейскі ордэр на яго арышт па абвінавачваньні ў выкраданьні дачок.
Крок пракуратуры пахваліў у PR24 намесьнік міністра юстыцыі Міхал Вуйцік (Michał Wójcik).
„Мужчыну будуць далей дапытваць, але пакуль ён застаецца на волі. Я гэтаму вельмі рады”, - сказаў палітык.
У красавіку ў аэрапорце Варшавы расеец быў затрыманы разам з трымя дочкамі. Яны хацелі дабрацца ў Расею. Мужчына сьцьвярджаў, пасьля таго, як яго жонка захварэла шызафрэнію, швэдзкія сацыяльныя службы забралі ў яго дзяцей і зьмясьцілі іх у мусульманскай прыёмнай сям’і.
Мужчына падаў заяўку на атрыманьне статусу бежанца ў Польшчы.
аз

Расеец, які са сваімі дочкамі зьбег са Швэцыі ў Польшчу, ня быў арыштаваны. Учора яго дапыталі ў Варшаўскай раённай пракуратуры, якая ўсё ж не запатрабавала часовага арышту расейца.

Нагадаем, Швэцыя выдала Эўрапейскі ордэр на яго арышт па абвінавачваньні ў выкраданьні дачок.

Крок пракуратуры пахваліў у PR24 намесьнік міністра юстыцыі Міхал Вуйцік (Michał Wójcik).

„Мужчыну будуць далей дапытваць, але пакуль ён застаецца на волі. Я гэтаму вельмі рады”, - сказаў палітык.

У красавіку ў аэрапорце Варшавы расеец быў затрыманы разам з трымя дочкамі. Яны хацелі дабрацца ў Расею. Мужчына сьцьвярджаў, пасьля таго, як яго жонка захварэла шызафрэніяй, швэдзкія сацыяльныя службы забралі ў яго дзяцей і зьмясьцілі іх у мусульманскай прыёмнай сям’і.

Мужчына падаў заяўку на атрыманьне статусу бежанца ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт