ЗША пагражаюць Турцыі адабраньнем зьнішчальнікаў F-35
Такім чынам адбудзецца, калі Турцыя купіць расейскія ракетныя комплексы S-400.
Злучаныя Штаты Амэрыкі пагражаюць Турцыі адабраньнем сучасных зьнішчальнікі F-35, калі ўрад у Анкары вырашыць усталяваць на сваёй тэрыторыі расейскія ракетныя комплексы S-400.
Амбасадар ЗША ў НАТО заявіла СМІ, што гэткі крок Турцыі сустрэнецца з адказам з боку Вашынгтона.
Галоўным прыхільнікам набыцьця расейскіх S-400 зьяўляецца Рэджэп Таіп Эрдаган. Прэзыдэнт паабяцаў у парлямэнце, што кантракт з Расеяй будзе заключаны незалежна ад поглядаў хаўрусьнікаў з Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Паводле яго, Турцыя не патрабуе іх дазволу, а закупка комплексаў S-400 наўпрост зьвязаная з умацаваньнем сувэрэнітэту краіны.
Турэцкія ўлады абвясьцілі, што прынялі канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні.
Пасол ЗША ў НАТО Кей Бейлі паведаміла, што прысутнасьць у адной арміі F-35 і расейскіх S-400 можа нэгатыўна паўплываць на выкарыстаньне зьнішчальнікаў.
Пляны закупкі Турцыяй S-400 зьвязана з праблемамі з пастаўкі амэрыканскіх ракет „Patriot”. У 2013-2015 гадах амэрыканскія ракеты дысьлякаваліся ўжо на тэрыторыі Турцыі, але пазьней яны былі адтуль вывезеныя, а амэрыканцы тлумачылі, што зброя больш патрэбная ў іншым месцы.
Анкара таксама сьцьвярджае, што альянс не прадаставіў Турцыі належнай дапамогі падчас росту зьнешняй пагрозы краіне. Таму Анкара пачала перамовы з Масквой.
Тым часам Злучаныя Штаты Амэрыкі папярэдзілі аб увядзеньні санкцый супраць свайго хаўрусьніка, калі ён купіць расейскія ракетныя комплексы.
У канцы тыдня на гэтую тэму будуць размаўляць прэзыдэнты Дональд Трамп і Рэджэп Таіп Эрдаган. Сустрэча адбудзецца падчас саміту G20 у Японіі.
аз
Злучаныя Штаты Амэрыкі пагражаюць Турцыі адабраньнем сучасных зьнішчальнікаў F-35, калі ўрад у Анкары вырашыць усталяваць на сваёй тэрыторыі расейскія ракетныя комплексы S-400.
Амбасадар ЗША ў НАТО заявіла СМІ, што гэткі крок Турцыі сустрэнецца з адказам з боку Вашынгтона.
Галоўным прыхільнікам набыцьця расейскіх S-400 зьяўляецца Рэджэп Таіп Эрдаган. Прэзыдэнт паабяцаў у парлямэнце, што кантракт з Расеяй будзе заключаны незалежна ад поглядаў хаўрусьнікаў з Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Паводле яго, Турцыя не патрабуе іх дазволу, а закупка комплексаў S-400 наўпрост зьвязаная з умацаваньнем сувэрэнітэту краіны.
Турэцкія ўлады абвясьцілі, што прынялі канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні.
Пасол ЗША ў НАТО Кей Бейлі паведаміла, што прысутнасьць у адной арміі F-35 і расейскіх S-400 можа нэгатыўна паўплываць на выкарыстаньне зьнішчальнікаў.
Пляны закупкі Турцыяй S-400 зьвязана з праблемамі з пастаўкaмi амэрыканскіх ракет „Patriot”. У 2013-2015 гадах амэрыканскія ракеты дысьлякаваліся ўжо на тэрыторыі Турцыі, але пазьней яны былі адтуль вывезеныя, а амэрыканцы тлумачылі, што зброя больш патрэбная ў іншым месцы.