Падаходны падатак для моладзі адменены ў Польшчы
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.06.2019 14:33
Прэм’ер ураду Матэвуш Марвецкі падкрэсьліў, што маладыя людзі павінны адчуваць паляпшэньне пэрспэктыў, якія адкрываюцца перад імі ў Польшчы.
Матэвуш Маравецкі PAP/Marcin Obara
Падаходны падатак для моладзі адменены ў Польшчы
Жыхары Польшчы ва ўзросьце да 26 гадоў ня будуць сплачваць падаходны падатак. Польскі ўрад і міністар фінансаў прынялі адпаведную дэклярацыю.
Прэм’ер ураду Матэвуш Марвецкі падкрэсьліў, што маладыя людзі павінны адчуваць паляпшэньне пэрспэктыў, якія адкрываюцца перад імі ў Польшчы. Польскі ўрад прыняў праект закону, які вызваляе моладзь ва ўзросьце да 26 гадоў ад падаходнага падатку.
Падчас абвяшчэньне ўрадавых ініцыятыў Матэвуш Маравецкі ўзгадаў масавую міграцыю моладзі пасьля ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз.
Матэвуш Марвецкі: Адным з галоўных заданьняў, якія мы сабе вызначылі некалькі гадоў таму, было прадухіленьне чарговай уцечкі мазгоў. Бо гэта надзвычай шкодна для дзяржавы й і для грамадзтва, бо ў першую чаргу гэты тычыцца маладога пакаленьня.
Адмена падаходнага падатку для моладзі была часткай перадвыбарчай праграмы правячай у Польшчы права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць». У народзе тая праграма атрымала назву ў гонар лідэра гэтага «пяцёрка Качыньскага». Сярод іншага дадзены сацыяльны пакет прадугледжвае выплату 13-ай пэнсіі польскім пэнсіянэрам, і таксама аднаўленьне аўтобуснага злучэньня ў аддаленых рэгіёнах краіны.
Жыхары Польшчы ва ўзросьце да 26 гадоў ня будуць сплачваць падаходны падатак. Польскі ўрад і міністар фінансаў прынялі адпаведную дэклярацыю. Прэм’ер ураду Матэвуш Марвецкі падкрэсьліў, што маладыя людзі павінны адчуваць паляпшэньне пэрспэктыў, якія адкрываюцца перад імі ў Польшчы. Польскі ўрад прыняў праект закону, які вызваляе моладзь ва ўзросьце да 26 гадоў ад падаходнага падатку.
Падчас абвяшчэньне ўрадавых ініцыятыў Матэвуш Маравецкі ўзгадаў масавую міграцыю моладзі пасьля ўступленьня Польшчы ў Эўрапейскі Зьвяз.
Матэвуш Марвецкі: Адным з галоўных заданьняў, якія мы сабе вызначылі некалькі гадоў таму, было прадухіленьне чарговай уцечкі мазгоў. Бо гэта надзвычай шкодна для дзяржавы й і для грамадзтва, бо ў першую чаргу гэты тычыцца маладога пакаленьня.
Адмена падаходнага падатку для моладзі была часткай перадвыбарчай праграмы правячай у Польшчы права-кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць». У народзе тая праграма атрымала назву ў гонар лідэра партыі «пяцёрка Качыньскага». Сярод іншага, дадзены сацыяльны пакет прадугледжвае выплату 13-ай пэнсіі польскім пэнсіянэрам, і таксама аднаўленьне аўтобуснага злучэньня ў аддаленых рэгіёнах краіны.
IAR/эж