Як улада хлусіла народу пасьля Чарнобыля
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        22.06.2019 14:51
                    
                                 
                
                
                    Пра рассакрэчаныя архівы КДБ, датаваныя першымі тыднямі пасьля выбуху Чарнобыльскай АЭС, пісаў тыднёвік «Сеці».
                
                
                    
                         Чарнобыль, красавік 1986 годуyoutube.com/screen
Чарнобыль, красавік 1986 годуyoutube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Нядаўна былі апублікаваныя архіўныя матэрыялы КДБ па Кіеўскай вобласьці. Агулам больш за тысячу старонак. Сярод іх знаходзяцца сакрэтныя рапарты ды інфармацыя аб настроях сярод ўкраінскага грамадзтва ў першыя тыдні пасьля выбуху Чарнобыльскай АЭС, – паведамляе тыднёвік «Sieci».
З іх вынікае, што людзі ня верылі афіцыйным паведамленьням, маўляў дзяржава трымае ўсё пад кантролем. Дзе-нідзе выбухала паніка і нават бунты.
Як вынікае з рассакрэчаных дакумэнтаў, афіцыйныя паказчыкі радыеактыўнага забруджаньня былі моцна заніжаныя. Адна жыхарка Кіева, выказваньне якой працытавалі ў рапарце супрацоўнікі КДБ, іранічна адзначыла, што хаця ўлады запэўніваюць у тым, што забруджаньне ніжэй нормы, то ніхто не сказаў, якіж сапраўдны ўзровень той нормы.
Кожны дзень у кіеўскія шпіталі прыходзілі дзясяткі пацыентаў з сымптомамі радыяцыйнай хваробы. Некаторым ставілі фальшывыя дыягназы з той мэтай, каб не было ўцечкі сапраўднай інфармацыі.
Афіцыйна, усе тавары харчаваньня з забруджанай тэрыторыі мусілі праходзіць праверку дазіметрамі. А на сам рэч, як пазначана ў рапартах КДБ, узамен за хабары, на рынак паступала не правераная ежа. Улады таксама праводзілі масавы забой сьвіней і быдла, а мяса прадавалася ў звычайных крамах.
Людзі шукалі сапраўдную інфармацыю, слухалі замежныя радыёстанцыі. Агенты паведамлялі пра масавыя выплаты грошай з банку. Многія жыхары Савецкай Украіны імкнуліся зьбегчы, некаторыя спасылаліся на свае габрэйскія карані й прасілі дазвол на выезд у Ізраіль.
З Кіева ў Ленінград зьбіраліся зьбягаць замежныя студэнты. Аднак іх затрымалі на месцы пераконваючы, што радыеактыўнае воблака затрымалася ў небе над Ленінградам. Агенты КДБ былі вымушаны пільна сачыць за замежнымі карэспандэнтамі. У архівах знойдзены дакумэнт, у якім пацьвярджаецца, што супрацоўнікі службы бясьпекі падмянялі францускаму карэспандэнту пробы зямлі з ваколіц Чарнобыля.
Пра рассакрэчаныя архівы КДБ, датаваныя першымі тыднямі пасьля выбуху Чарнобыльскай АЭС, пісаў тыднёвік «Сеці».
яс