Польшча назірае за сытуацыяй у Тбілісі
Польскае МЗС заклікала „ўсе бакі захоўваць спакой і пазьбягаць эскаляцыі” напружанай сытуацыі. 
Міністэрства замежных спраў Польшчы ўважліва назірае за разьвіцьцём падзеяў у Тбілісі. Нагадаем, перад будынкам грузінскага парлямэнта працягваюцца антырасейскія пратэсты.
У іх ходзе адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Параненыя былі больш за 240 чалавек, 300 чалавек затрымала паліцыя.
Міністэрства замежных спраў Польшчы лічыць зразумелымі „заклапочанасьць і абурэньне”, выкліканыя прысутнасьцю расейскіх дэпутатаў у парлямэнце Грузіі й фактам, што дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту. 
МЗС падкрэсьлівае, што стаўленьне польскага боку вынікае з „жывой памяці аб грузінскай вайне 2008 году й працягу агрэсіўных паводзінаў Расеі ў дачыненьні да Грузіі, праявай якой зьяўляецца, між іншым, палітыка Масквы ў дачыненьні да сэпаратысцкіх рэгіёнаў Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі”. 
Адначасова польскае ведамства заклікала ўсе бакі захоўваць спакой і пазьбягаць эскаляцыі напружанай сытуацыі. 
аз
Міністэрства замежных спраў Польшчы ўважліва назірае за разьвіцьцём падзеяў у Тбілісі. Нагадаем, перад будынкам грузінскага парлямэнта працягваюцца антырасейскія пратэсты.
У іх ходзе адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Параненыя былі больш за 240 чалавек, 300 чалавек затрымала паліцыя.
Міністэрства замежных спраў Польшчы лічыць зразумелымі „заклапочанасьць і абурэньне”, выкліканыя прысутнасьцю расейскіх дэпутатаў у парлямэнце Грузіі й фактам, што дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Сяргей Гаўрылаў вёў пасяджэньне Міжпарлямэнцкай асамблеі праваслаўя, седзячы ў крэсьле сьпікера грузінскага парлямэнту. 
МЗС падкрэсьлівае, што стаўленьне польскага боку вынікае з „жывой памяці аб грузінскай вайне 2008 году й працягу агрэсіўных паводзінаў Расеі ў дачыненьні да Грузіі, праявай якix зьяўляецца, між іншым, палітыка Масквы ў дачыненьні да сэпаратысцкіх рэгіёнаў Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі”. 