Logo Polskiego Radia
Print

Польскія альпіністы атрымаюць францускі Ордэн Ганаровага легіёну

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 14:12
Летась у студзені ў Гімалаях на гары Нангапарбат Адам Бялецкі, Яраслаў Ботар, Пётр Тамала, Дзяніс Урубка выратавалі ад сьмерці францужанку Элізабэт Рэвалю.
PAP/EPA/Sebastian Marko / LIMEX IMAGES / HANDOUT

Польскія альпіністы атрымаюць францускі Ордэн Ганаровага легіёну
Найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Францыі будуць уганарваныя 4 польскія альпіністы Адама Бялецкі, Яраслаў Ботар, Пётр Тамала, Дзяніс Урубка. Летась у студзені ў Гімалаях на гары Нангапарбат яны выратавалі ад сьмерці францужанку Элізабэт Рэвалю.
Гэтаю слаўную старонку гісторыі польскага альпінізму засмучае тое, што палякі нягледзячы на ўсе намаганьні не змаглі выратаваць свайго земляка Тамаша Мацкевіча. Выратаваная грамадзянка Францыі аднавіла свае сілы й працягнула займацца альпінізмам.
Удзельнікі нацыянальнай зімняй экспэдыцыі на гару Нангапарбат, пасьля здабыцьця вяршыні, праз непагадзьдзю не змаглі спусьціцца ўніз і загрузьлі на вышыні 7200 мэтраў. Польска-француская каманда альпіністаў працяглы час знаходзілася ў лядовым палоне аднаго са схілаў Нангапарбату.



Найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Францыі будуць уганарваныя 4 польскія альпіністы Адам Бялецкі, Яраслаў Ботар, Пётр Тамала, Дзяніс Урубка. Летась у студзені ў Гімалаях на гары Нангапарбат яны выратавалі ад сьмерці францужанку Элізабэт Рэвалю.

Гэтую слаўную старонку гісторыі польскага альпінізму засмучае тое, што палякі нягледзячы на ўсе намаганьні не змаглі выратаваць свайго земляка Тамаша Мацкевіча. Выратаваная грамадзянка Францыі аднавіла свае сілы й працягнула займацца альпінізмам.

Удзельнікі нацыянальнай зімняй экспэдыцыі на гару Нангапарбат, пасьля здабыцьця вяршыні, праз непагадзьдзю не змаглі спусьціцца ўніз і загрузьлі на вышыні 7200 мэтраў. Польска-француская каманда альпіністаў працяглы час знаходзілася ў лядовым палоне аднаго са схілаў Нангапарбату.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт