Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы заклікаў Расею не ўмешвацца ў сытуацыю ў Грузіі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 21.06.2019 13:35
Уначы з 20 на 21 чэрвеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі паліцыя разагнала дзесяцітысячную дэманстрацыю.
Пратэсты ў Грузіі Пратэсты ў Грузіі PAP/EPA/STRINGER

Прэм'ер Польшчы заклікаў Расею не ўмешвацца ў сытуацыю ў Грузіі
Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што санкцыі, накладзеныя на Расейскую Фэдэрацыю, былі адной з галоўных тэмаў мінула саміту Эўрапейскага Зьвязу.
Уначы з 20 на 21 чэрвеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі паліцыя разагнала дзесяцітысячную дэманстрацыю. Пратэсты распачаліся пасьля таго, як у гмах грузінскага парлямэнту ўвайшла дэлегацыя дэпутатаў расейскай Дзярждумы. Расейскай група на чале з дэпутатам ад КПРФ удзельнічала ў міжпарляменцкім пасяджэньні праваслаўных краінаў.
Паводле грузінскай паліцыі, падчас начных пратэстаў былі раненыя 240 чалавек, у тым ліку 80 супрацоўнікаў паліцыі. Абураныя грузіны вышлі на вуліцы Тбілісі, каб нагадаць аб тым, што Расея зьяўляецца дзяржавай агрэсарам, якая акупавала ¼ тэрыторыі іх краіны.
Прысутнасьць у будынку парлямэнта Грузіі расейскага дэпутата-камуніста Сяргея Гаўрылава, была ўспрынятая грузінамі, як нацыянальная абраза. Грузінскія мэдыя прыгадалі, што расейскі дэпутата Гаўрылаў неаднаразова выказваўся за адчужджэньнем ад Грузіі Абхазіі й Паўночнай Асэтыі, а ў 1993 годзе Гаўрылаў нават браў удзел у грузіна-асэтынскай вайне.
Грузінская апазыцыя плянуе новыя акцыі пратэсту.

Матэвуш Маравецкі падкрэсьліў, што санкцыі, накладзеныя на Расейскую Фэдэрацыю, былі адной з галоўных тэмаў мінула саміту Эўрапейскага Зьвязу.

Уначы з 20 на 21 чэрвеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі паліцыя разагнала дзесяцітысячную дэманстрацыю. Пратэсты распачаліся пасьля таго, як у гмах грузінскага парлямэнту ўвайшла дэлегацыя дэпутатаў расейскай Дзярждумы. Расейскай група на чале з дэпутатам ад КПРФ удзельнічала ў міжпарляменцкім пасяджэньні праваслаўных краінаў.

Паводле грузінскай паліцыі, падчас начных пратэстаў былі раненыя 240 чалавек, у тым ліку 80 супрацоўнікаў паліцыі. Абураныя грузіны вышлі на вуліцы Тбілісі, каб нагадаць аб тым, што Расея зьяўляецца дзяржавай агрэсарам, якая акупавала ¼ тэрыторыі іх краіны.

Прысутнасьць у будынку парлямэнта Грузіі расейскага дэпутата-камуніста Сяргея Гаўрылава, была ўспрынятая грузінамі, як нацыянальная абраза. Грузінскія мэдыя прыгадалі, што расейскі дэпутата Гаўрылаў неаднаразова выказваўся за адчужджэньнем ад Грузіі Абхазіі й Паўночнай Асэтыі, а ў 1993 годзе Гаўрылаў нават браў удзел у грузіна-асэтынскай вайне.Грузінская апазыцыя плянуе новыя акцыі пратэсту.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт