У Польшчы сьвяткуюць урачыстасьць Божага цела
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.06.2019 12:13
                    
                                 
                
                
                    Па вуліцах польскіх гарадоў і вёсак прайшлі працэсіі, у якой вернікі несьлі Найсьвяцейшы Сакрамэнт.
                
                
                    
                         Фото: www.youtube.com/watch?v=qRT-j-EnG5M
Фото: www.youtube.com/watch?v=qRT-j-EnG5M
                     
                
                
                
               
                
                         Божае Цела – распаўсюджаная назва ўрачыстасьці Найсьвяцейшага цела і крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацьвер пасьля ўрачыстасьці Найсьвяцейшай Тройцы, таму што ў чацьвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацьвер).
Прысутнасьць Езуса ў Эўхарыстыі зьяўляецца асновай жыцьця Касьцёла і асновай сапраўднага адзінства, – зазначыў Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк з нагоды сьвята Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
Галоўным момантам урачыстасьці сталі эўхарыстычныя працэсіі, якая прайшлі па вуліцах польскіх гарадоў і вёсак пад лёзунгам «Мы хочам, каб прысутнасьць Бога пранікала ў наша жыцьцё і справы».
Так, у Варшаве адбылася працэсія з архікатэдры св. Яна Хрысьціцеля па вуліцы Кракаўскае прадмесьце да плошчы Пілсудскага, дзе 40 гадоў таму Рымскі папа Ян Павал II зьвярнуўся з заклікам да Сьвятога Духа аб аднаўленьні польскай зямлі.
Божае цела – адно з самых урачыстых каталіцкіх сьвятаў.
ПР/юл