Пачаўся «Тыдзень польскага бізнэсу і інавацый у Нэвадзе»
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
16.06.2019 14:11
Прэзыдэнт Польшчы адкрыў «Тыдзень польскага бізнэсу і інавацый у Нэвадзе» (ЗША).
Прэзыдэнт Польшчы адкрывае «Тыдзень польскага бізнэсу і інавацый у Нэвадзе» ў мясцовасьці РэноФота: PAP/Radek Pietruszka
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адкрыў «Тыдзень польскага бізнэсу і інавацый у Нэвадзе» (ЗША). У сваёй прамове кіраўнік польскай дзяржавы адзначыў плённае супрацоўніцтва паміж Польшчай і штатам Нэвада, падкрэсьліўшы, што яно выгадна прадпрымальнікам з абодвух бакоў.
Анджэй Дуда таксама зьвярнуў увагу на хуткае эканамічнае разьвіцьцё Польшчы — самае хуткае ў ЭЗ і чацьвёртае ў сьвеце.
Найбуйнейшым польскім інвэстарам у Нэвадзе зьяўляецца горна-мэталюргічны камбінат «Польская медзь» — уладальнік рудніка «Робінсан», у якім працуе больш за 700 чалавек. Супрацоўніцтва Польшчы з Нэвадай таксама засяроджана на адукацыі і інавацыях.
IAR/вк