Іран адказны за напады на нафтавыя танкеры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.06.2019 09:19
                    
                                 
                
                
                    Дзяржсакратар ЗША Майк Помпэа абвінаваціў Іран у правядзеньні двух нападаў на танкеры ў Аманскім заліве.
                
                
                    
                         Foto: Foto: Shutterstock.com / Gints Ivuskans
Foto: Foto: Shutterstock.com / Gints Ivuskans
                     
                
                
                
               
                
                         Амэрыканскі бок прыйшоў да такіх высноў, грунтуючыся на паведамленьні выведкі ды тыпу выкарыстанай зброі, і таго, што ніводная група, што дзейнічае ў дадзеным рэгіёне, ня мае дастатковых сродкаў для арганізацыі такой атакі.
Напады на цывільныя караблі зьяўляюцца часткай палітыкі Тэгерану, накіраванай на «абвастрэньне напружанасьці», – заявіў журналістам падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне Майк Пампэа.
Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі таксама прызнаў, што Іран спрабуе парушыць перавозку нафты праз Армузскі праліў. Як адзначае Reuters, Помпэа не прадставіў ніякіх доказаў, якія пацьвярджаюць ягоныя высновы.
Неўзабаве пасьля ягоных слоў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у Твітэры, што, на яго думку, ані ЗША, ані Іран не гатовыя да пагадненьня.
Іранскія ўлады, як і іншыя краіны рэгіёну, не прызналіся да правядзеньня нападаў. У чацьвер міністар замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф заявіў, што інцыдэнт «вельмі падазроны» і заклікаў краіны рэгіёну да перамоваў, каб пазьбегнуць далейшай напружанасьці.
Інцыдэнт у чацьвер – другі цягам апошняга месяца ў гэтай стратэгічнай акваторыі.
ПР/юл