Logo Polskiego Radia
Print

Прысуды за Дзень Волі застаюцца ў сіле

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2019 12:01
Арганізатары Дня Волі лічаць, што аплачваць паслугі міліцыі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў не абавязаны.
Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прысуды за Дзень Волі застаюцца ў сіле
Арганізатары Дня Волі лічаць, што аплачваць паслугі міліцыі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў не абавязаны.
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне пра спагнаньне з кожнага з арганізатараў Дня Волі штрафу за несвоечасовую аплату паслуг міліцыі, – камэнтуе адзін з пакараных, старшыня Руху „За свабоду” – Юрый Губарэвіч.
„Рашэньнем суда Цэнтральнага раёна пакараныя штрафам 30 базавых”, - заявіў Губарэвіч.
Арганізатары сьвята 25 Сакавіка таксама накіравалі ў суд Маскоўскага раёну пазоў пра скасаваньне дамовы з гарадзкой міліцыяй, бо згоды ў дасудовым парадку дасягнуць не атрымалася.
„Можна сказаць, што цікавая прававая калізія, калі тэарэтычна, бо я разумею, у якой дзяржаве мы жывём і якое стаўленьне ў судоў да законнасьці, але тэарэтычна суд, у які мы падаём на скасаваньне дамовы, можа прыняць станоўчае рашэньне. І ў дадзенай сытуацыі мы ўсё роўна застанемся пакаранымі за несвоечасовую аплату”, - дадаў старшыня Руху „За свабоду”.
Пазыцыя абвінавачаных пры гэтым застаецца ранейшай. Арганізатары Дня Волі лічаць, што аплачваць паслугі міліцыі пры арганізацыі масавых мерапрыемстваў не абавязаны, бо гэтыя паслугі й так аплачваюцца праз падаткі грамадзян Беларусі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт