Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда знаходзіцца з важным візытам у ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.06.2019 10:31
Пытаньні абароны й бясьпекі – гэта галоўныя тэмы візыту прэзыдэнта Польшчы ў ЗША.
Анджэй Дуда знаходзіцца з важным візытам у ЗША.Анджэй Дуда знаходзіцца з важным візытам у ЗША. PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда знаходзіцца з важным візытам у ЗША
Пытаньні абароны й бясьпекі – гэта галоўныя тэмы візыту прэзыдэнта Польшчы ў ЗША.
Сустрэчай з Дональдам Трампам пачнецца некалькідзённы візыт прэзыдэнта Польшчы ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Ноччу (паводле польскага часу) Анджэй Дуда з жонкай прыляцелі ў Вашынгтон.
Падчас сустрэчы ў Белым доме абодва лідары падпішуць пагадненьне паміж Польшчай і ЗША аб павелічэньні колькасьці амэрыканскіх жаўнераў у Польшчы.
Белы дом паведаміў, што прэзыдэнты Анджэй Дуда й Дональд Трамп абвесьцяць важныя рашэньні па ваенных пытаньнях. Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША заявіў, што гэтыя рашэньні значна ўзмоцняць двухбаковыя польска-амэрыканскія ваенныя адносіны й павялічаць патэнцыял стрымліваньня ў Эўропе.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда некалькі дзён таму заявіў, што пытаньні абароны й бясьпекі ня будуць адзінай тэмай перамоваў з Дональдам Трампам.
„Акрамя таго, мы, безумоўна, будзем размаўляць таксама пра энэргетычнае супрацоўніцтва ў розных сфэрах. Таму эканамічныя тэмы таксама будуць вельмі важным элемэнтам нашай сустрэчы”, - сказаў Анджэй Дуда.
Прэзыдэнта ў Белым доме будуць суправаджаць таксама міністры абароны Марыюш Бляшчак (Mariusz Błaszczak) і замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz). Пасьля сустрэчы Дональд Трамп арганізоўвае ўрачысты прыём у гонар польскага госьця.
Польская прэзыдэнцкая пара наведае Белы дом, а таксама Х'юстан у Тэхасе, Нэваду й Сан-Францыска.
Візыт прэзыдэнта Анджэя Дуды ў ЗША завершыцца ў наступны панядзелак.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт