Парашэнка гатовы стаць прэм’ер-міністрам 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.06.2019 09:14
                    
                                 
                
                
                    Гэта пры ўмове, што яго партыя „Эўрапейская салідарнасьць” пераможа на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.
                
                
                    
                         Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                         Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка гатовы стаць прэм’ер-міністрам у выпадку перамогі сваёй партыі „Эўрапейская салідарнасьць” на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах.
„Калі мы пераможам на выбарах, то - так”, — сказаў Парашэнка ў камэнтары „Грамадзкаму тэлебачаньню”, паведамляе „Свабода”.
9 чэрвеня „Эўрапейская салідарнасьць” прадставіла першую дзясятку сьпісу на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, прызначаных на 21 ліпеня. У яго склад увайшлі, у прыватнасьці, Парашэнка, сьпікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій, віцэ-сьпікер Рады Ірына Герашчанка, камандучы дэсантна-штурмавымі войскамі генэрал-лейтэнант Міхаіл Забродзкі ды іншыя.
аз