Logo Polskiego Radia
Print

Часткова адноўлена транспарціроўка нафты ў кірунку Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.06.2019 08:11
„Белнафтахім”: транзытная транспарціроўка нафты ў напрамку Ўкраіны ажыцьцяўляецца па графіку”.
Магістральныя трубаправоды Ўсходняй ЭўропыМагістральныя трубаправоды Ўсходняй Эўропыcommons.wikimedia.org/public domain

„Па стане на 9 чэрвеня беларускі апэратар магістральнага нафтавода ААТ „Гомельтранснафта Дружба” выканаў шэраг этапаў дарожнай карты тэхнічных мерапрыемстваў па выцясьненьні нафты з утрыманьнем хлорарганікі ў дзьвюх нітках трубаправод „Дружба” ад Мазыра да мяжы з Польшчай, — гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце канцэрна. — Рэвэрсам на тэрыторыю РФ вернута 450 тыс. тон забруджанай нафты, яна была замешчаная нафтай, якая адпавядае ДАСТу”.

Як адзначылі ў „Белнафтахіме”, праведзеная праца дазволіла 8 чэрвеня ў 21.00 атрымаць чыстую нафту на прымежнай польскай перакачвальнай станцыі Адамава, паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на БелаПАН.

Пасьля праверкі якасьці нафты прынятае рашэньне пра аднаўленьне 9 чэрвеня транзытнай транспарціроўкі нафты ў напрамку НПЗ Польшчы й Нямеччыны. Паводле зьвестак беларускага канцэрна, „згодна з плянам-графікам руху нафты ў чэрвені ў заходнім напрамку плянуецца штосутачная прапампоўка ў аб’ёме 65 тыс. тон. Пры гэтым адзначаецца, што „транзытная транспарціроўка нафты ў напрамку Украіны ажыцьцяўляецца па графіку”.

„Арганізацыі канцэрна працягваюць рэалізацыю дарожнай карты па замяшчэньні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь расейскай нафты неналежнай якасьці. Наступным этапам прадугледжваецца выцясьненьне бруднай нафты па трэцяй нітцы трубавода ад Адамава да Мазыра. Гэты этап завершыцца ў першых чыслах ліпеня. Затым будзе ачышчаная забруджаная нітка трубавода ад Мазыра да расейскай Унечы. Этап працягнецца да сярэдзіны жніўня”, — паведамляе „Белнафтахім”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт