Logo Polskiego Radia
Print

Польска-беларускі Форум «Добрасуседзтва» прайшоў у Менску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 07.06.2019 16:50
«Высокі статус сёньняшняму мерапрыемству надае ўдзел у ім кіраўніка Сэната Польшчы Станіслава Карчэўскага й гэта стала магчымым, дзякуючы умацаваньню даверу й актуалізацыі нашых адносін».
Станіслаў Карчэўскі й Міхаіл Мясьніковіч падчас Форума "Добрасуседзтва" Станіслаў Карчэўскі й Міхаіл Мясьніковіч падчас Форума "Добрасуседзтва" radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

У будынку Нацыянальнай Бібліятэкі ў Менску сотні прадпрымальнікаў, палітыкаў ды навукоўцаў наладжвалі кантакты, праводзілі бізнэс перамовы. Праца Форума праходзіла ў трох сэкцыях – гэта разьвіцьцё й рэгіянальнае супрацоўніцтва, лягістычныя паслугі ды інфармацыйныя тэхналёгіі. Працы ў сэкцыях папярэднічала пленарнае пасяджэньне Форума, на якім прысутнічалі Старшыня Рады Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч ды старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Міхаіл Мясьніковіч зьвярнуў увагу на высокі статус гэтай сустрэчы.
Міхаіл Мясьніковіч: Упершыню тэматыка Форума ахоплівае некалькі асноўных накірункаў нашага супрацоўніцтва: прамысловасьць, сельская гаспадарка, лягістыка, ІТ-тэхналёгіі й адукацыя. Высокі статус сёньняшняму мерапрыемству надае ўдзел у ім кіраўніка Сэната Польшчы Станіслава Карчэўскага. Усё гэта стала магчымым дзякуючы, умацаваньню даверу й актуалізацыі нашых адносін.
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ўладзімер Улаховіч падкрэсьліў значэньне прыватнага бізнэсу ў разьвіцьці польска-беларускіх стасункаў.
Уладзімер Улаховіч: Форум – гэта сустрэча бізнэсу. Эканамічныя вынікі зьяўляюцца вынікам супрацоўніцтва бізнэс-колаў. Сёньня на Форуме зарэгістравалася 148 польскіх прадпрыемстваў, прадстаўленыя амаль усе галіны польскай гаспадаркі.
22-гі Польска-беларускі гаспадарчы Форум Добрасуседзтва 2019 працягваўся два дні, у ім прыняло ўдзел больш за 160 польскіх і 300 беларускіх прадстаўнікоў бізнэсу і дзяржаўнай адміністрацыі.
эж
У будынку Нацыянальнай Бібліятэкі ў Менску сотні прадпрымальнікаў, палітыкаў ды эканамістаў наладжвалі кантакты, праводзілі бізнэс перамовы. Праца Форума праходзіла ў трох сэкцыях – гэта разьвіцьцё й рэгіянальнае супрацоўніцтва, лягістычныя паслугі ды інфармацыйныя тэхналёгіі.
Працы ў сэкцыях папярэднічала пленарнае пасяджэньне Форума, на якім прысутнічалі Старшыня Рады Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч ды старшыня Сэнату Польшчы Станіслаў Карчэўскі. Міхаіл Мясьніковіч зьвярнуў увагу на высокі статус гэтай сустрэчы.
Міхаіл Мясьніковіч: Упершыню тэматыка Форума ахоплівае некалькі асноўных накірункаў нашага супрацоўніцтва: прамысловасьць, сельская гаспадарка, лягістыка, ІТ-тэхналёгіі й адукацыя. Высокі статус сёньняшняму мерапрыемству надае ўдзел у ім кіраўніка Сэната Польшчы Станіслава Карчэўскага. Усё гэта стала магчымым дзякуючы, умацаваньню даверу й актуалізацыі нашых адносін.
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ўладзімер Улаховіч падкрэсьліў значэньне прыватнага бізнэсу ў разьвіцьці польска-беларускіх стасункаў.
Уладзімер Улаховіч: Форум – гэта сустрэча бізнэсу. Эканамічныя вынікі зьяўляюцца вынікам супрацоўніцтва бізнэс-колаў. Сёньня на Форуме зарэгістравалася 148 польскіх прадпрыемстваў, прадстаўленыя амаль усе галіны польскай гаспадаркі.
22-гі Польска-беларускі гаспадарчы Форум Добрасуседзтва 2019 працягваўся два дні, у ім прыняло ўдзел больш за 160 польскіх і 300 беларускіх прадстаўнікоў бізнэсу і дзяржаўнай адміністрацыі.
эж
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт