Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Тэрэзай Мэй

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2019 15:14
Кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічае ў сьвяткаваньні 75-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.
Кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічае ў сьвяткаваньні 75-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.Кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічае ў сьвяткаваньні 75-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.PAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Тэрэзай Мэй
Кіраўнік польскага ўраду ўдзельнічае ў сьвяткаваньні 75-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі падчас свайго візыту ў Вялікабрытанію сустрэўся з Тэрэзай Мэй. Сустрэча прэм’ераў адбылася пры нагодзе сьвяткаваньня 75-годзьдзя высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.
У цырымоніі, якая праходзіць у горадзе Портсмут, прымаюць удзел брытанская каралева Лізавета ІІ і прадстаўнікі 15 краін, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм'ер-міністр Канады Джасьцін Трудо.
Сярод ганаровых гасьцей - пераемнік брытанскага трона прынц Уэльскі Чарльз і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.
Пасьля заканчэньня ўрачыстасьці заплянаваная сустрэча з вэтэранамі Другой сусьветнай вайны, а таксама ў рабочы абед, прысьвечаным будучыні міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі бясьпекі й абароны.
Падчас дэсанту ў Нармандыі ў рамках Каралеўскіх ваенна-паветраных сілаў служылі 12 польскіх эскадронаў. 11 зь іх удзельнічалі непасрэдна ў акцыях, зьвязаных з апэрацыяй D-Day. Падтрымку аказалі таксама тры караблі, прадастаўлены Польскаму ваеннаму флёту брытанцамі. Важную ролю адыграла таксама 1-ая браняваная дывізія пад кіраўніцтвам генэрала Станіслава Мачека, якая пазьней вызваліла Нідэрлянды.
Заўтра ўрачыстасьці, прысьвечаныя 75-й гадавіне высадкі саюзьнікаў у Нармандыі, адбудуцца ў Францыі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт