Качыньскі: Паляпшэньне польска-расейскіх адносін залежыць ад Расеі 
Аднак, паводле лідара кіроўнай партыі, гэткага паляпшэньня ў адносінах з Расеяй нельга спадзявацца ў бліжэйшым часе. 
Старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” лічыць, што паляпшэньне польска-расейскія адносіны належыць ад Расеі.
У інтэрвію Radio Wnet Яраслаў Качыньскі прызнаў, што ён не чакае такой зьмены ў бліжэйшым часе. 
„Гэта павінна быць рашэньне Расеі - рашэньне Расеі пра тое, што яна мяняе сваё стаўленьне да Польшчы”, - сказаў Яраслаў Качыньскі. 
„Ці можна чакаць такога стратэгічнага рашэньня? Я думаю, што з гэтым можа быць вельмі сур'ёзная праблема”, - сказаў старшыня ПіС. 
Яраслаў Качыньскі дадаў, што быць у спрэчцы з Расеяй - не ў інтарэсах Польшчы. 
Аднак, паводле яго, Расея ня хоча прызнаць факт, што Польшча - гэта суб'ект, які можа згуляць вельмі важную ролю ў Цэнтральнай Эўропе. У гэтым сэнсе Польшча можа быць для Расеі канкурэнтам.  
Адначасова Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што Польшча павінна ўмець змагацца за сваю незалежную пазыцыю. „Той, хто не змагаецца за свае інтарэсы губляе ў розных сфэрах” -, дадаў палітык.
аз
 Старшыня кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” лічыць, што паляпшэньне польска-расейскія адносіны належыць ад Расеі.
У інтэрвію Radio Wnet Яраслаў Качыньскі прызнаў, што ён не чакае такой зьмены ў бліжэйшым часе. 
„Гэта павінна быць рашэньне Расеі - рашэньне Расеі пра тое, што яна мяняе сваё стаўленьне да Польшчы”, - сказаў Яраслаў Качыньскі. 
„Ці можна чакаць такога стратэгічнага рашэньня? Я думаю, што з гэтым можа быць вельмі сур'ёзная праблема”, - сказаў старшыня ПіС. 
Яраслаў Качыньскі дадаў, што спрэчка з Расеяй - не ў інтарэсах Польшчы. Аднак, паводле яго, Расея ня хоча прызнаць факт, што Польшча - гэта суб'ект, які можа згуляць вельмі важную ролю ў Цэнтральнай Эўропе. У гэтым сэнсе Польшча можа быць для Расеі канкурэнтам.  