Logo Polskiego Radia
Print

У Славеніі сустракаюцца лідары краінаў-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.06.2019 13:15
У рамках саміту прэзыдэнт Польшчы сустрэнецца з прэзыдэнтам Славеніі Борутам Пахарам.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Анджэй Дуда.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У Славеніі сустракаюцца лідары краінаў-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”
У рамках саміту прэзыдэнт Польшчы сустрэнецца з прэзыдэнтам Славеніі Борутам Пахарам.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда прыме ўдзел у саміце краінаў-удзельніц ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” у Славеніі. У Любляне сустракаюцца прэзыдэнты 12 краін, разьмешчаных у рэгіёне Адрыятычнага, Балтыйскага й Чорнага мораў.
Госьцем саміту будзе прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмайер, як кіраўнік дзяржавы-партнэра ініцыятывы.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) паведаміў, што ў Любляне павінны быць створаныя тры інструмэнты ініцыятыў. Гаворка ідзе пра фонд, бізнэс-форум зь сеткай гандлёва-прамысловых палат і пэрыядычны агляд праектаў ініцыятывы „Трох мораў”.
Падчас сустрэчы лідары абмяркуюць таксама будучыню эўрапейскай палітыкі ў кантэксьце кадравых зьменаў у інстытутах ЭЗ пасьля апошніх выбараў.
Удзел у саміце Анджэй Дуда пачне ад бізнэс-форуму. Раней прэзыдэнт Польшчы сустрэнецца з кіраўніком саміту - прэзыдэнтам Славеніі Борутам Пахарам. Лідары адкрыюць выставу, прысьвечаную польскаму лінгвісту Эмілу Карытку (Emil Kortyka) - лістападскаму паўстанцу, які за свайі дзейнасьць быў высланы ў Славенію.
Нагадаем, краінамі -удзельніцамі ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” зьяўляюцца: Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Летува, Латвія, Польшча, Румынія, Славаччына, Славенія й Вугоршчына.
Два гады таму ў Варшаве прайшоў другі саміт ініцыятывы, госьцем якога быў прэзыдэнта ЗША Дональд Трамп.
Мэтай ініцыятывы зьяўляецца, перш за ўсё, разьвіцьцё інфраструктурных спалучэньняў на восі поўнач-поўдзень і ўмацаваньне палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Эўразьвязу.
аз

Два гады таму ў Варшаве прайшоў другі саміт ініцыятывы, госьцем якога быў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Мэтай ініцыятывы зьяўляецца, перш за ўсё, разьвіцьцё інфраструктурных спалучэньняў на восі поўнач-поўдзень і ўмацаваньне палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Эўразьвязу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт