PKP Intercity мадэрнізуе свой рухомы склад
Перавозчык заказаў у Заводзе Цэгельскага ў Познані больш за 80 сучасных вагонаў.
PKP Intercity плянуе купіць 26 дадатковых вагонаў у рамках кантракту, заключанага раней з Заводам Цэгельскага ў Познані (Fabryka Cegielskiego). Гэта значыць, што перавозчык купіць агулам больш за 80 новых вагонаў.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) нагадаў, што гэта частка буйной праграмы мадэрнізацыі рухомага чыгуначнага складу перавозчыка.
Анджэй Адамчык: Ужо 3 мільярды злотых, якія польскі перавозчык ўкладвае у польскіх вытворчаў. Гаворка ідзе пра заказы на новыя вагоны, мадэрнізацыю старых і г.д. Польская чыгунка павінна разьвівацца, а польскія вытворцы павінны браць у гэтым працэсе актыўны ўдзел.
Старшыня PKP Intercity Марэк Хранюк (Marek Chraniuk) сказаў, што вагоны будуць прыстасаваныя да патрэбаў пасажыраў:
Марэк Хранюк: 3 вагоны будуць прыстасаваныя да транспарту асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі, 3 наступныя для транспарту ровараў, 9 вагонаў другога кляса без купэ і 9 купэйных, а таксама 2 вагоны першага кляса.
У новых вагонах пасажыры будуць мець бесправадны доступ да Інтэрнэту. Агульны кошт кантракту складае больш за 697 мільёнаў злотых (амаль 162,5 мільёна эўра).
аз
PKP Intercity плянуе купіць 26 дадатковых вагонаў у рамках кантракту, заключанага раней з Заводам Цэгельскага ў Познані (Fabryka Cegielskiego). Гэта значыць, што перавозчык купіць агулам больш за 80 новых вагонаў.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) нагадаў, што гэта частка буйной праграмы мадэрнізацыі рухомага чыгуначнага складу перавозчыка.
Анджэй Адамчык: Ужо 3 мільярды злотых, якія польскі перавозчык ўкладвае у польскіх вытворчаў. Гаворка ідзе пра заказы на новыя вагоны, мадэрнізацыю старых і г.д. Польская чыгунка павінна разьвівацца, а польскія вытворцы павінны браць у гэтым працэсе актыўны ўдзел.
Старшыня PKP Intercity Марэк Хранюк (Marek Chraniuk) сказаў, што вагоны будуць прыстасаваныя да патрэбаў пасажыраў.