Мінае 30 гадавіна вяртаньня беларускай меншасьці ў Польшчы ў палітыку (ФОТА)
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        04.06.2019 14:24
                    
                                        - 
                                            
                                            30 гадавіна вяртаньня беларускай меншасьці ў Польшчы ў палітыку.mp3
                                        
                    У 1989 года на першых дэмакратычных выбарах за месца ў парлямэнце змагаліся кандыдаты Беларускага выбарчага камітэту.
                
                         Выстава, прысьвечаная выбарам 4 чэрвеня 1989 г.фота: radyjo.net/З. Косьцін
Выстава, прысьвечаная выбарам 4 чэрвеня 1989 г.фота: radyjo.net/З. Косьцін
                     
Хаця і не перамаглі, але заявілі пра сябе. Сёньня мінае 30 гадавіна вяртаньня беларускай меншасьці ў Польшчы ў палітыку. 4 чэрвеня 1989 года на першых пасьля вайны дэмакратычных выбарах за месца ў парлямэнце змагаліся кандыдаты Беларускага выбарчага камітэту: беларускі пісьменьнік Сакрат Яновіч у Сэнат ды Яўген Мірановіч у Сэйм.
«Хаця вялікіх спадзяваньняў на перамогу не было, мы выкарысталі свой гістарычны шанец», – кажа сёньня тагачасны сябра Беларускага выбарчага камітэту, беларускі гісторык прафэсар Алег Латышонак.
гук
Выбары 1989 года былі найлепшымі ў палітычнай гісторыі беларусаў у Польшчы. За кандыдатуру Яўгена Мірановіча прагаласавалі тады амаль 15 тысяч жыхароў Беласточчыны. Кандыдатуру Сакрата Яновіча падтрымала 22,5 тысячы выбаршчыкаў.

Cюжэт у далучаным гукавым файле.
З. Косьцін