Беларускія й польскія вучні прымуць удзел у міжнародным экалягічным праекце
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        01.06.2019 18:18
                    
                    Удзел у праекце, які ацэньваецца на 60 тыс. эўра, прымуць вучні гайнаўскага беларускага ліцэя й пінскай школы № 3.  
                
                         Стары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вучні 2-га Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы на Беласточчыне супольна зь сярэдняй школай № 3 Пінска на Берасьцейшчыне ад наступнага школьнага года будуць удзельнічаць у праекце «Прыродная спадчына па-над межамі». Цэнтар эўрапейскіх праектаў у Варшаве прыняў рашэньне ад фінансаваньні праекту ў памеры амаль 60 тыс. эўра. Партнэрамі праекту, апрача школаў, будуць польскі Белавескі нацыянальны парк і мясцовы экалягічны фонд «Заказьнікі Берасьцейскай вобласьці».
Пра тое, чым будуць займацца ўдзельнікі праекту, наш карэспандэнт Зьміцер Косьцін запытаў у каардынатаркі, настаўніцы біялёгіі гайнаўскага ліцэя Аліны Пліс.

слухайце далучаны гукавы файл