Logo Polskiego Radia
Print

80% дзяцей у Емэне патрэбная гуманітарная дапамога

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.05.2019 16:14
Дзеці паміраюць з голаду, а UNICEF просіць дапамогі.
фота: UNICEF

У Емэне больш за 12 мільёнам дзяцей (80% усіх непаўнагадовых) патрэбная гуманітарная дапамога. Амаль 400 тысяч з іх пакутуе ад голаду і змагаецца за жыцьцё. UNICEF Польшча просіць дапамогі для дзяцей з гэтай краіны.

У Емэне не працуюць шпіталі, паліклінікі і школы. Дзеці знаходзяцца ня толькі пад пагрозай адсутнасьці вады і голаду, таксама ім пагражаюць адзёр, малярыя і халера. З кожным наступным днём 4-гадовага канфлікту, у якім ня бачна канца атакаў на мірных жыхароў і канца зьнішчэньня інфраструктуры, яшчэ больш пагаршае жахлівую сытуацыю дзяцей. Падтрымка з боку UNICEF і іншых арганізацый літаральна ратуе ім жыцьцё.

«Сёньня Емэн – гэта пекла на зямлі. Жыцьцё многіх дзяцей у гэтай краіне зьяўляецца супрацьлегласьцю таго, як павінна выглядаць дзяцінства. У ХХІ стагодзьдзя няма апраўданьня такой сытуацыі. Гэтым дзецям патрэбны нехта, хто запэўніць ім мэдычную апеку і пачуцьцё бясьпекі», – кажа гендырэктар UNICEF Польшча Марэк Крупіньскі.

UNICEF зьбірае грошы на ратунак і лячэньне дзяцей, прышчэпкі і асноўную адукацыю.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт