Рэканструкцыя ўраду пройдзе ў будучым тыдні – пацьвердзіла віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла. Учора пра гэта інфармаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі пасьля сустрэчы Анджэя Дуды з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім.
На хвалях Першай праграмы Польскага радыё Бэата Шыдла тлумачыла, што новыя асобы павінны замяніць чальцоў ураду, выбраных у Эўрапарлямэнт найпазьней да канца будучага тыдня.
Б. Шыдла: Між іншым, гэта вынікае з таго, што асобы, якія атрымалі мандаты ў ЭП, да канца наступнага тыдня павінны сысьці са сваіх пасад. Зразумела, павінны прыйсьці пасьлядоўнікі, якія будуць кіраваць міністэрствамі. Паколькі некалькі міністраў і віцэ-міністраў сыходзяць на працу ў ЭП, то на наступным тыдні, хутчэй на пачатку, будзе праведзена рэканструкцыя.
У сувязі з мандатам у ЭП з польскага ўраду сыходзіць сама Бэата Шыдла, міністар унутраных спраў Яахім Брудзіньскі, міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбэта Рафальска, міністар адукацыі Анна Залеўска, міністар па справах гуманітарнай дапамогі Бэата Кэмпа і віцэ-міністры Патрык Які, Анджэліка Мажджаноўска і Гжэгаж Табішэўскі. Свае функцыі таксама перастануць выконваць віцэ-сьпікер Сэйму і прэс-сакратар «Права і справядлівасьці» Бэата Мазурэк і прэс-сакратар ураду Яанна Капціньска.
Паводле Бэаты Шыдла, рэканструкцыя будзе таксама тычыцца невялікай групы міністраў, якія не ўдзельнічалі ў эўравыбарах.
Рэканструкцыя ўраду пройдзе ў будучым тыдні – пацьвердзіла віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла. Учора пра гэта інфармаваў прэс-сакратар прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі пасьля сустрэчы Анджэя Дуды з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім.
На хвалях Першай праграмы Польскага радыё Бэата Шыдла тлумачыла, што новыя асобы павінны замяніць чальцоў ураду, выбраных у Эўрапарлямэнт, найпазьней да канца будучага тыдня.

ав