Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіл Саакашвілі вяртаецца ва Ўкраіну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.05.2019 14:03
Учора новы прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вярнуў яму ўкраінскае грамадзянства.
Міхаіл Саакашвілі ў Варшаве, жнівень 2017 годуМіхаіл Саакашвілі ў Варшаве, жнівень 2017 годуФота: Аляксандр Папко/radyjo.net

Міхаіл Саакашвілі вяртаецца ва Ўкраіну
Учора новы прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вярнуў яму ўкраінскае грамадзянства.
Міхаіл Саакашвілі пасьля больш чым гадавой адсутнасьці сёньня вяртаецца ва Ўкраіну. Былы прэзыдэнт Грузіі паведаміў пра гэта ўчора, пасьля таго, як новы прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вярнуў яму ўкраінскае грамадзянства.
Ва ўкраінскую сталіцу Міхаіл Саакашвілі адправіцца самалётам з Варшавы.
У 2015 годзе прэзыдэнт Пётр Парашэнка прызначыў Саакашвілі губэрнатарам Адэскай вобласьці. Аднак былы лідар Грузіі абвінаваціў Парашэнку ў карупцыі. У выніку Парашэнка пазбавіў яго ўкраінскага грамадзянства, а ўкраінскія службы ў лютым 2018 году прымусова дэпартавалі яго з краіны.
Міхаіл Саакашвілі ніколі не пагадзіўся з гэтым рашэньнем і абвясьціў, што пасьля перамогі Ўладзіміра Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах вернецца ва Ўкраіну.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт