Польшча ставіць на самалёты F-35
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.05.2019 11:18
                    
                                 
                
                
                    Настаў час замяніць постсавецкую тэхніку звышсучасным абсталяваньнем, заявіў польскі міністар абароны. 
                
                
                    
                         F-35 американских ВВСFoto: wikipedia/Public domain
F-35 американских ВВСFoto: wikipedia/Public domain 
                     
                
                
                
               
                
                         Польскае міністэрства абароны зрабіла наступны крок да пакупкі амэрыканскіх  самалётаў.
"Зьнішчальнікі 5-га пакаленьня ўжо на гарызонце. Сёньня мы накіравалі запыт аб набыцьці нашым амэрыканскім партнэрам 32 самалётаў F35A разам з пакетам па лягістыкі і навучаньні. Прыйшоў час замяніць постсавецкую тэхніку звышсучаснымі зьнішчальнікамі", – напісаў у Twitter міністар абароны Марыюш Блашчак.
У лістападзе 2018 года міністар даручыў начальніку Генэральнага штаба ўзброеных сіл Польшчы паскорыць пакупку самалётаў зьнішчальнікаў новага 5-га пакаленьня. На дадзены момант польскія ВПС выкарыстоўваюць самалёты F-16, гэта машыны чацьвёртага пакаленьня.
На пачатку красавіка міністар палічыў, што можна прысьпешыць пакупку самалётаў F-35 для польскай арміі. Нагодай стала афіцыйная заява кіраўніцтва ЗША пра тое, што Вашынгтон разглядае магчымасьць продажу гэтых самалётаў у Польшчу, Румынію, Грэцыю, Гішпанію ды Сынгапур.
Вытворца самалёта – амэрыканская кампанія Lockheed Martin запэўніла, што Польшча можа разьлічваць на тэхналягічную дапамогу ды падрыхтоўку пілётаў яшчэ перад пастаўкамі самалётаў. Выканаўчы віцэ-прэзыдэнт Lockheed Martin International Рычард Эдўардс заявіў у красавіку ў Варшаве, што польская армія магла б атрымаць самалёты ў 2024 годзе. Кампанія чакае толькі афіцыйны запыт з Варшавы ды згоду ЗША, каб пачаць пастаўкі.
У сваю чаргу сакратар ВПС ЗША Хізэр Уілсан заявіў, што амэрыканскія паветраныя сілы накіруюць у Польшчу каманду, якая прадставіць польскія спэцыялістам магчымасьці шмат функцыянальнага зьнішчальніка F-35.
ПР/юл