Смаленск: Польскія экспэрты правядуць агляд абломкаў Ту-154М
Нагадаем, польскі самалёт Ту-154М разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году.
У Смаленску знаходзіцца група польскіх экспэртаў і пракурораў. Прадстаўнікі польскіх праваахоўных органаў правядуць паўторны агляд абломкаў Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. У авіякатастрофе загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі й 95 чалавек. Польская дэлегацыя накіроўвалася ў Катынь, каб ушанаваць памяць польскіх афіцэраў, забітых НКВД у 1940 годзе.
Група польскіх спэцыялістаў зьдзейсьніць агляд абломкаў разьбітай машыны ў прысутнасьці расейскіх функцыянэраў. Затым вынікі агляду й любыя пробы, узятыя ў яго ходзе будуць дастаўленыя ў Маскву й там падрабязна апісаныя. Толькі пасьля таго расейскі бок перадасьць пакет дакумэнтаў і пробаў польскаму боку.
Расея з самага пачатку расьсьледаваньня прычын авіякатастрофы пад Смаленскам перашкаджае польскім праваахоўным органам у працы. Па сёньняшні дзень, нягледзячы на шматлікія просьбы й заклікі прадстаўнікоў польскіх уладаў, расейцы не вярнулі палякам абломкаў самалёта й бартавых самапісцаў.
Сьледчы камітэт Расеі ня даў таксама згоды на паўторныя допыты авіядысьпетчараў з аэрапорта ў Смаленску, хоць польскія пракуроры абвінавацілі іх у тым, што наўмысна прычыніліся да катастрофы.
аз