Logo Polskiego Radia
Print

Сьпікер Сэнату Польшчы наведае Беларусь

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2019 11:01
Станіслаў Карчэўскі, між іншым, адкрые ў Горадні мэмарыяльную дошку Чэславу Немэну.
Сьпікер Сэнату Польшчы (верхняй палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі.Сьпікер Сэнату Польшчы (верхняй палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі.PAP/Wojciech Olkuśnik

Сьпікер Сэнату Польшчы наведае Беларусь
Станіслаў Карчэўскі, між іншым, адкрые ў Горадні мэмарыяльную дошку Чэславу Нэмену.
Сьпікер Сэнату Польшчы (верхняй палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі наведае Беларусь 6-7 чэрвеня, паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на агенцтва БелаПАН.
Станіслаў Карчэўскі возьме ўдзел у працы XXII беларуска-польскага эканамічнага форуму „Добрасуседзтва-2019”, які пройдзе 7 чэрвеня ў Менску. Акрамя Карчэўскага на форуме выступяць міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч, першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Тадэвуш Раманчук, член праўленьня Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Кшыштаф Сэнгер, старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі.
Напярэдадні форуму, 6 чэрвеня, Карчэўскі плянуе наведаць Горадню. Паводле інфармацыі Савета Рэспублікі, разам са старшынёй верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясьніковічам ён возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў горадзе мэмарыяльнай дошкі легендарнаму польскаму музыканту выхадцу з Гарадзенскай вобласьці Чэславу Нэмену.
Гэта другі візыт Карчэўскага ў Беларусь за няпоўныя чатыры гады. Ён наведаў краіну ў сьнежні 2016 году. Тады правёў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і апазыцыйнымі палітыкамі. З прадстаўнікамі беларускіх уладаў былі абмеркаваныя праблемныя пытаньні двухбаковых адносін, у тым ліку немагчымасьць акрэдытацыі ў краіне карэспандэнтаў тэлеканала „Белсат”, што вяшчае з Польшчы, і існаваньне двух саюзаў палякаў, адзін з якіх прызнае Менск, другі - Варшава.
У лютым 2017 года Варшаву наведаў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Мясьніковіч зьдзейсьніў працяглы візыт у Польшчу ў лютым 2019 году.
аз

Сьпікер Сэнату Польшчы (верхняй палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі наведае Беларусь 6-7 чэрвеня, паведамляе „Радыё Рацыя” са спасылкай на агенцтва БелаПАН.

Станіслаў Карчэўскі возьме ўдзел у працы XXII беларуска-польскага эканамічнага форуму „Добрасуседзтва-2019”, які пройдзе 7 чэрвеня ў Менску. Акрамя Карчэўскага на форуме выступяць міністар прадпрымальніцтва й тэхналёгій Польшчы Ядвіга Эмілевіч, першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Тадэвуш Раманчук, член праўленьня Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю Кшыштаф Сэнгер, старшыня Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі.

Напярэдадні форуму, 6 чэрвеня, Карчэўскі плянуе наведаць Горадню. Паводле інфармацыі Савета Рэспублікі, разам са старшынёй верхняй палаты Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаілам Мясьніковічам ён возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця ў горадзе мэмарыяльнай дошкі легендарнаму польскаму музыканту выхадцу з Гарадзенскай вобласьці Чэславу Немэну.

Гэта другі візыт Карчэўскага ў Беларусь за няпоўныя чатыры гады. Ён наведаў краіну ў сьнежні 2016 году. Тады правёў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і апазыцыйнымі палітыкамі. З прадстаўнікамі беларускіх уладаў былі абмеркаваныя праблемныя пытаньні двухбаковых адносін, у тым ліку немагчымасьць акрэдытацыі ў краіне карэспандэнтаў тэлеканала „Белсат”, што вяшчае з Польшчы, і існаваньне двух саюзаў палякаў, адзін з якіх прызнае Менск, другі - Варшава.

У лютым 2017 года Варшаву наведаў намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Мясьніковіч зьдзейсьніў працяглы візыт у Польшчу ў лютым 2019 году.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт