ЗША высылаюць войскі на Блізкі Усход
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.05.2019 15:11
У Пэрсыдзкі заліў накіроўваюцца 1500 амэрыканскіх жаўнераў.
Foto: EPA/KEVIN DIETSCH / POOL Dostawca: PAP/EPA
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп перад вылетам у Японію. Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты накіруюць дадатковыя войскі на Блізкі Ўсход у зьвязку з патэнцыйнай пагрозай з боку Ірана.
«Мы пасылаем адносна невялікую колькасьць жаўнераў, у асноўным дзеля абароны. Вельмі таленавітыя людзі едуць на Блізкі Усход. Пабачым, што адбудзецца«, – сказаў амэрыканскі лідэр.
Пэнтагон абвясьціў, што ў рэгіёне Пэрсыдзкага заліва накіроўваюцца ў першую чаргу інжынэрныя войскі, матэрыяльна-тэхнічныя падразьдзяленьні, службы выведкі ды часьці супрацьпаветранай абароны Patriot.
Рашэньне накіраваць 1500 салдат на Блізкі Усход было прынята падчас сустрэчы прэзыдэнта з дарадцамі па справах нацыянальнай бясьпекі. Таксама разглядаецца варыянт разгортваньне ў гэтым раёне 10 тысяч жаўнераў.
ПР/юл