Экспэрты Беларусі й Польшчы абмяркуюць збор і перапрацоўку адходаў
Суарганізатарамі сэмінара выступаюць пасольства Польшчы ў Беларусі й асацыяцыя „Белэкарэсурсы”.
Беларуска-польскі сэмінар па арганізацыі збору адходаў вытворчасьці й спажываньня, іх перапрацоўкі й выкарыстаньня пройдзе ў Менску 30 траўня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу Міністэрства замежных спраў.
На мерапрыемстве выступяць як беларускія, так і замежныя экспэрты, прадстаўнікі профільных міністэрстваў дзьвюх краін, а таксама дзелавых колаў. Будзе прадстаўлена Нацыянальная стратэгія абыходжаньня з адходамі й другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхналёгіі для забесьпячэньня экалягічнай бясьпекі краіны, а таксама польскі вопыт у гэтай сфэры.
Экспэрты разгледзяць магчымыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва й рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў. Пройдуць перагаворы ў фармаце „бізнэс для бізнэсу”.
Суарганізатарамі сэмінара выступаюць пасольства Польшчы ў Беларусі й асацыяцыя „Белэкарэсурсы”. Мерапрыемства адбудзецца таксама пры садзейнічаньні дэпартамэнта эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Польшчы, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі, Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяродзьдзя й воднай гаспадаркі Польшчы й міжнароднай юрыдычнай кампаніі „Арцынгер і партнэры”.
аз