У ІНП прэзэнтавалі кнігу пра таталітарныя рэжымы
У кнізе паказаныя гісторыі 29 асобаў з усіх краін, якімі кіравалі камуністы.
У Інстытуце нацыянальнай памяці прэзэнтавалі польскае выданьне кнігі: „Каб захаваць памяць. Спадчына таталітарызму ў Эўропе” („Aby pamięć przetrwała. Dziedzictwo totalitaryzmu w Europie”). Выданьне прысьвечанае асобам з краін Усходняй Эўропы, на жыцьцё якіх паўплывала нямецкая акупацыя й камуністычны рэжым. 
Кнігу выдала Эўрапейская плятформа памяці й сумленьня. Выканаўчы дырэктар плятформы Пэтэр Рэндэк кажа, што публікацыя расказвае пра людзей, якія спазналі рэпрэсіі таталітарных рэжымаў.
Кніга прызначана для вучняў сярэдніх школаў. 
Паводле віцэ-старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці Матэвуша Шпытмы (Mateusz Szpytma), вельмі важна, каб маладое пакаленьне зразумела жах таталітарных рэжымаў. 
У кнізе паказаныя гісторыі 29 асобаў з усіх краін, якімі кіравалі камуністы. Польскімі героямі зьяўляюцца ротмістр Вітальд Пілецкі (Witold Pilecki) й Данута Седзікоўна „Інка”(Danuta Siedzikówna). Кніга перакладзеная на чэскую, ангельскую, францускую, нямецкую, украінскую й польскую мовы. 
аз
. 
У Інстытуце нацыянальнай памяці прэзэнтавалі польскае выданьне кнігі „Каб захаваць памяць. Спадчына таталітарызму ў Эўропе” („Aby pamięć przetrwała. Dziedzictwo totalitaryzmu w Europie”). Выданьне прысьвечанае асобам з краін Усходняй Эўропы, на жыцьцё якіх паўплывала нямецкая акупацыя й камуністычны рэжым. 